Ці можна яшчэ трапіць на кірмаш?
26.10.2012
—
Новости Общества
|
Калі хтосьці не паспеў набыць усё неабходнае да зімы, то яшчэ ёсць магчымасць наведаць восеньскі кірмаш. Праўда, некаторым давядзецца ехаць у суседні раён. ВІЛЕЙКА. Кірмаш на плошчы Леніна адбудзецца на выхадныя – 27 і 28 кастрычніка. АШМЯНЫ. У Ашмянах кірмашы ладзяцца тры тыдні запар, апошні адбудзецца ў нядзелю, 28 кастрычніка. МЯДЗЕЛ. У Мядзеле кірмашы ладзяцца кожную суботу, таму 27 кастрычніка можна набыць неабходныя сельскагаспадарчыя тавары. МАЛАДЗЕЧНА. Правядзення сельскагаспадарчых кірмашоў у Маладзечне гэтай восенню больш не плануюць. Але аддзел гандлю Маладзечанскага райвыканкама ўдакладняе: калі з’явіцца неабходнасць, то кірмаш арганізуем. ВАЛОЖЫН. СМАРГОНЬ. АСТРАВЕЦ. У гэтых гарадах ужо правялі сельскагаспадарчыя кірмашы і больш на гэтую восень іх пакуль не плануюць. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі хтосьці не паспеў набыць усё неабходнае да зімы, то яшчэ ёсць магчымасць наведаць восеньскі кірмаш. Праўда, некаторым давядзецца ехаць у суседні раён.
|
|