Нядзельны кірмаш у Быхаве не адмяняецца нават падчас сапраўднай стыхіі
30.10.2012
—
Новости Общества
|
Ледзь пачало віднець, як на галоўную гандлёвую пляцоўку раёна пацяклі ручаінкі людзей. Вада і снег пад нагамі моцна хлюпалі, але пакупнікі гэтага не палохаліся. Самыя першыя, як правіла, прыязджаюць па парасят — гэты гандаль хуткацечны, толькі з гадзіну працягваецца, ад шостай да сёмай раніцы. Пазней месца жывёлаводаў займаюць мясцовыя фермеры з зернем, бульбай, крупамі і мукой. Наступная хваля пакупнікоў — па мяса, вясковае малако і тварог. Нават з Магілёва едуць у Быхаў па свежаніну, бо гэты прадукт тут са свойскай жывёлы, якасны, смачны. А дванаццатай па поўдні мясныя прылаўкі пусцеюць. Распрадаецца і свежы хлеб, які прывозіць у Быхаў райпо з Клічава.У гэтую восеньскую пару яшчэ працягваюцца кірмашы па продажы сельгаспрадукцыі з мясцовых СВК. Гандлююць з машын — капустаю і буракамі, цыбуляй. І парасятамі таксама. Хто не паспеў набыць "пятачка" ў цёмны час, купіць "калгаснага" гадаванца па 700 тысяч за лычык і не прагадае. Як не прагадаюць і ўсе тыя, хто не палохаецца прыроднай стыхіі і спяшаецца на спрадвечны покліч быхаўскага кірмашу. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І гэта яскрава пацвердзілася ў мінулую нядзелю. Напярэдадні ўвечары і ноччу Быхаў не абмінуў не тое што першы снег — гэта быў вялікі снегапад, сапраўдная завея.
|
|