Bіеlаruskаjа lасіnkа: экзотыка ці моўная традыцыя?
17.11.2012
—
Новости Общества
|
Вялікія дыскусіі ў інтэрнэце выклікала відэа партала "Оnlіnеr" пра назвы станцый сталічнага метро, прадубліраваныя беларускай лацінкай. У ім амерыканец Скот КРЫСТАФЕРСАН, гулец баскетбольнай каманды "Цмокі Мінск" спрабуе іх пачытаць і потым прызнаецца, што для яго гэта цяжка. У якасці альтэрнатывы прапануецца транслітараваць назвы такім чынам, каб гэта было зразумела англамоўным людзям. Праўда, беларускія навукоўцы такое меркаванне не падтрымліваюць — пра апраўданасць выкарыстання менавіта беларускай лацінкі карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з Ігарам КАПЫЛОВЫМ, кандыдатам філалагічных навук, вучоным сакратаром Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, і Аленай АНІСІМ, навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута.
У прыватнасці, у ХІХ стагоддзі выпрацаваўся ўласнабеларускі варыянт лацінкі, які спалучаў у сабе элементы польскамоўнай і чэшскамоўнай лацінкі, а таксама свае беларускія асаблівасці. Адной з такіх яркіх асаблівасцяў з'яўляецца ўвядзенне літары u. З чэшскай лацінкай яднае наяўнасць надрадковых значкоў: z, (ж), s (ш), с (ч) замест польскіх сz, sz, z. Агульнае з польскай лацінкай — перадача мяккасці папярэдніх зычных праз спалучэнні галосных іо, іе, іu, іа. Некаторыя беларускія пісьменнікі поруч з кірыліцай прыстасавалі лацінку для перадачы беларускай мовы: напрыклад, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч. На лацінцы выдавалася нелегальная газета "Мужыцкая праўда" (1862—1863) Кастуся Каліноўскага. Таму, як лічыць Ігар Капылоў, можна з поўным правам лічыць, што першым алфавітам для сучаснай беларускай мовы была лацінка. Паралельна на дзвюх графіках — кірыліцы і лацінцы — выдавалася газета "Наша доля" (1905 год), а таксама першая легальная беларуская газета "Наша Ніва" (з 1906 па 1912 год), якая адыграла выключную ролю ў фарміраванні норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Беларускай лацінкай былі надрукаваны многія творы Цёткі, раннія творы класікаў нашай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. У двух варыянтах (на лацінцы і кірыліцы) была выдадзена першая "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча. У Заходняй Беларусі (да 1939 года) лацінка ўжывалася побач з кірыліцай у перыёдыцы і кніжных выданнях. — Такім чынам, беларуская лацінка мае трывалую гістарычную аснову. І мы, беларусы, можам сцвярджаць гэтак жа, як і іншыя еўрапейскія народы — немцы, палякі, чэхі, славакі, французы, іспанцы, італьянцы, — аб тым, што мы таксама маем старажытную графічную сістэму — лацінку. Толькі ў адрозненне ад іншых еўрапейцаў, мы значна багацейшыя, паколькі засвоілі і актыўна карыстаемся і другой, не менш старажытнай графікай — кірыліцай. Суіснаванне дзвюх графічных сістэм — лацінкі і кірыліцы — з'яўляецца вельмі яркім паказчыкам нашай гісторыі, яркім элементам нашай культурна-гістарычнай спадчыны. Гэта чарговае пацвярджэнне ўнікальнасці Беларусі, якая, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, увесь час адчувала моцны ўплыў усходніх і заходніх традыцый, усходняй і заходняй цывілізацыі, каталіцызму і праваслаўя. І, разам з тым, імкнулася захаваць сваю індывідуальнасць, адметнасць і непаўторнасць, — перакананы Ігар Капылоў. Пры гэтым ён вельмі абураны той непавагай да беларускай лацінкі, якую прадэманстравалі некаторыя беларускія карыстальнікі інтэрнэту, і расцэньвае гэта як ігнараванне нацыянальнай духоўнай спадчыны і гісторыка-культурных каштоўнасцяў: — Думаю, што ні немцам, ні палякам, ні французам, ні чэхам ніколі не прыйдзе ў галаву для абазначэння геаграфічных аб'ектаў, у тым ліку станцый метрапалітэна, ужываць англійскі варыянт лацінкі, хаця ўсе гэтыя народы прызнаюць англійскую мову як мову міжнародных зносін. Захаваўшы нацыянальную лацінку ў метро, мы тым самым будзем папулярызаваць нашу гісторыю, будзем далучаць замежных гасцей да нашай пісьмовай культуры, прадэманструем нашу нацыянальную адметнасць, а не падладжванне пад іншыя культуры і графікі. Я быў у Варшаве падчас чэмпіянату Еўропы па футболе — і ніхто ў Польшчы не пісаў назвы англійскай лацінкай: быў толькі польскі варыянт, і для ўсіх гасцей гэта было зразумела і натуральна. Не думаю, што да нас на чэмпіянат прыедзе вялікая колькасць гасцей з Аўстраліі, ЗША ці Вялікабрытаніі. А вось рускамоўных балельшчыкаў, мяркую, будзе многа: яны лёгка прачытаюць беларускія назвы на кірыліцы. Нямала будзе і еўрапейцаў (чэхаў, палякаў, славакаў, літоўцаў, македонцаў, латышоў, немцаў), якія без праблем прачытаюць назвы на нашай лацінцы. Ігар Капылоў лічыць, што англійскі варыянт лацінкі не адаптаваны для беларускай моўнай сістэмы і не адлюстроўвае арфаэпічныя асаблівасці нашага вымаўлення. Ужыванне англійскай лацінкі пры абазначэнні станцый метрапалітэна іншымі ўсходнімі славянамі (рускімі і ўкраінцамі) не можа служыць у якасці ўзору, бо так склалася гістарычна, што ў іх гісторыі лацінская графіка ніколі не выкарыстоўвалася. А вось вопыт Сербіі, якая таксама выкарыстоўвае кірыліцу, будзе цікавы. Бо там паралельна ўжываецца сербскі варыянт лацінскага алфавіта. І, як адзначаюць спецыялісты, ніколі ў тэкстах на англійскай мове вы не сустрэнеце прозвішча Мілошавіч у англійскім напісанні Mіlоshеvісh, а толькі на нацыянальнай сербскай лацінцы Mіlоsеvіс. Ігар Капылоў мяркуе, што, магчыма, негатыўнае стаўленне да беларускай лацінкі сярод асобных жыхароў нашай краіны абумоўлена недастатковай дасведчанасцю ў гэтым пытанні. І прызнае недапрацоўку: відаць, вучоныя недастаткова працуюць над папулярызацыяй нашай старажытнай графічнай спадчыны. Алена Анісім дадала, што няблага беларусам было б ведаць больш пра сваю лацінку. Для гэтага, напрыклад, можа вылучыць некалькі вучэбных гадзін у школе ў рамках вывучэння гісторыі ці беларускай мовы — каб дзеці вывучылі правілы транслітарацыі, паспрабавалі чытаць і пісаць на лацініцы. — Акрамя таго, калі б нашы дзеці ў школе знаёміліся з беларускай лацінкай, то гэта ім дапамагала б у разуменні іншых лацінаграфічных славянскіх моў: чэшскай і польскай. Гэта дастаткова блізкія для нас мовы, і веданне лацінкі дазваляе ўспрымаць іх нашмат прасцей. Як адзначылі навукоўцы, беларуская лацінка мае міжнароднае прызнанне. Яна прайшла сур'ёзную экспертызу і была рэкамендавана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый для міжнароднага выкарыстання. Нацыянальны варыянт лацінкі ўжыты ў шасцітомным нарматыўным даведніку "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь". Пры гэтым ужо даўно, у 2000 годзе, была створана (удасканалена ў 2007 годзе) "Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта", якая мае нарматыўны характар. Гэтым дакументам і павінны кіравацца арганізацыі, якія ствараюць шыльдачкі ці схемы з указаннем назваў лацінкай. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікія дыскусіі ў інтэрнэце выклікала відэа партала "Оnlіnеr" пра назвы станцый сталічнага метро, прадубліраваныя беларускай лацінкай. У ім амерыканец Скот... |
|