20 гадоў назад па мабільнай сувязі было адпраўлена першае SMS-паведамленне.. 21.by

20 гадоў назад па мабільнай сувязі было адпраўлена першае SMS-паведамленне.

04.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксей Чыстоў, урач-псіхіятр, псіхатэрапеўт, дырэктар Гомельскай лігі КВЗ:

— Аднойчы мне прыходзіць SMS, напісанае арабскай вяззю. Гэта потым, праз пэўны час высветлілася, што мой сябар, які знаходзіўся ў адной з арабскіх краін, з незнаёмага тэлефона адправіў мне віншаванне з днём нараджэння. Пры гэтым не супала тэкставая кадзіроўка, і я доўга гадаў, што б гэта значыла. SMS — гэта вельмі карысны сэрвіс. Не заўсёды ўсё можна казаць: напрыклад, паведамленнямі лепш абменьвацца падчас нейкай сустрэчы. Вядома, калі SMS-паведамленні пачынаюць замяняць рэальныя стасункі, гэта насамрэч дрэнна. Чалавек з рэальнага сыходзіць у свет віртуальны. Але ж усе мы людзі і бываюць у жыцці сітуацыі, калі трэба прымаць адказнасць за нейкія ўчынкі. І куды лягчэй, чым адказаць асабіста, перакласці адказнасць на тэлефон і адправіць SMS-паведамленне. Напрыклад, калі трэба развітацца з чалавекам, з якім доўгі час сустракаўся.

Юлія Калачынская, выкладчыца англійскай мовы Гомельскага абласнога ліцэя:

— З 8 класа, калі мне купілі ўпершыню мабільны тэлефон, я пачала карыстацца ў тым ліку SMS-паведамленнямі. Гэта вельмі папулярна, але ж сёння я разумею, што часта замяняе рэальныя стасункі. Як нядаўняя студэнтка я ведаю, што вельмі зручна падказваць з дапамогай SMS. І таму цяпер уважліва сачу за сваімі вучнямі, каб яны не выкарыстоўвалі тэлефоны для падказак адзін аднаму праз SMS ці інтэрнэт. Мяне аднойчы разыгралі з дапамогай SMS — прыйшло паведамленне з нейкага замежнага нумара, і я ўцягнулася ў перапіску. Потым высветлілася, што маю віртуальныя стасункі са сваімі беларускімі знаёмымі, якія дасылалі паведамленні праз інтэрнэт. Мне гэта было непрыемна. SMS злучаюць з людзьмі, якія жывуць далёка, у іншых краінах. Але ж адначасова яны раз'ядноўваюць з тымі, хто побач. Бывае так, што мы пішам чалавеку SMS, а ў рэальным жыцці нават не вітаем адзін аднаго. Для мяне характэрна прасіць прабачэння праз SMS, таму што куды больш цяжка прасіць прабачэння ў рэальным жыцці.

Ігумен Сава (Мажука) — насельнік Гомельскага Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра

— Гэта частка нашай сучаснай культуры. Нічога страшнага ў гэтым няма. Гэта зручна, і калі хто гаворыць, што SMS-паведамленні могуць скласці канкурэнцыю культуры чытання — гэта смешна. SMS — проста адзін са спосабаў камунікацыі. Я выкарыстоўваю такія паведамленні ў выпадку, калі трэба коратка перадаць нейкую інфармацыю. SMS не служаць для перадачы думак. Мне важна бачыць вочы чалавека, адчуваць яго прысутнасць, таму не люблю доўга размаўляць па мабільным тэлефоне або пісаць доўгія СМС. Часта мы хаваемся за экранамі ноўтбукаў, але адчуваем сябе жудасна адзінокімі. Можа быць 200 сяброў у сацыяльнай сетцы, і пры гэтым чалавек будзе задыхацца ад адзіноты. Значна лягчэй мець стасункі з тым, каго не бачыш. У гэтым сэнсе ні мабільны, ні камп'ютар не стануць канкурэнтамі жывым чалавечым кантактам. Хрысціянства заўсёды кажа пра любоў не да ідэі, а да канкрэтнага чалавека, блізкага. Усё астатняе — толькі сродкі. Яны не робяць нас бліжэй адзін да аднаго, а патрэбны толькі для перадачы інфармацыі.

Падрыхтавала Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика