ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

04.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Януковіч прыняў адстаўку ўрада

Віктар Януковіч прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Украіны і ўсяго ўрада, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта рэспублікі. Такое рашэнне кіраўнік кабінета міністраў Мікалай Азараў прыняў таму, што быў абраны ў парламент. Па ўкраінскім заканадаўстве, адстаўка прэм'ера цягне за сабой адстаўку ўсяго ўрада. Аднак усе члены кабінета міністраў працягнуць працаваць, пакуль ім на змену не прыйдзе новы ўрад. Кандыдатуру наступнага старшыні ўрада павінен выбраць прэзідэнт. Кандыдатуру кіраўніка ўрада павінна ўхваліць Вярхоўная Рада — за прызначэнне павінны прагаласаваць больш за палову ад канстытуцыйнага складу парламента. Прэтэндэнтамі на пасаду прэм'ер-міністра з'яўляюцца кіраўнік Нацбанка Сяргей Арбузаў, а таксама сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Клюеў. Як заявіў напярэдадні прэзідэнт Віктар Януковіч, пытанне фарміравання новага ўрада па выніках выбараў будзе вырашана пасля вызначэння кандыдатуры прэм'ер-міністра. Януковіч адзначыў, што цяпер нельга даць 100-працэнтны адказ на пытанне, як будзе сфарміраваны ўрад, паколькі яшчэ працягваецца перамоўны працэс па фармаванні парламенцкай большасці.

Кангрэс ЗША прагаласаваў за адмену латарэі Grееn Саrd

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за адмену штогадовай іміграцыйнай візавай латарэі Grееn Саrd і перадачу іміграцыйных віз замежным студэнтам, якія атрымліваюць у ЗША ступені вышэй бакалаўра па прыродазнаўчых, дакладных і тэхнічных навуках, перадаюць інфармагенцтвы. "Мы хочам змясціць у пачатак чаргі людзей, кожны з якіх, пераязджаючы да нас, у канчатковым выніку стварае працоўныя месцы", — заявіў кангрэсмен-рэспубліканец ад Каліфорніі Дарэл Айса, які правёў законапраект праз Палату прадстаўнікоў. Прыняцце законапраекта стала першым крокам для плана Рэспубліканскай партыі ЗША паступова разабрацца з іміграцыяй. На думку рэспубліканцаў, Grееn Саrd з'яўляецца "рассаднікам жульніцтва і пагрозай нацыянальнай бяспецы". Дзяржаўны дэпар- тамент ЗША праводзіць розыгрыш Grееn Саrd штогод. Латарэя прадугледжвае выдачу іміграцыйных віз па выпадковым прынцыпе. Па статыстыцы, на 55 тыс. віз па гэтай праграме кожны год прэтэндуюць мільёны патэнцыйных імігрантаў.

Японія разгортвае сістэму ПРА перад запускам ракеты КНДР

Японія пачала разгортванне сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) у сувязі з чаканым запускам КНДР новай ракеты "Ынха-3", паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Японцы размяшчаюць сістэму ПРА на Акінаве. У бок гэтага вострава з японскай ваеннай базы Курэ ў Хірасіме накіравана судна японскіх ваенна-марскіх сіл. Карабель вязе сістэму зенітна-ракетных комплексаў РАС-3. Як паведамляецца, сістэма будзе размешчана на востраве на выпадак неабходнасці паражэння ракеты ці яе абломкаў.

Таксама Японія размесціць на востраве эсмінцы з супрацьракетнай сістэмай "Іджыс" для сачэння за ракетай у атмасферы. Як заявіў кіраўнік японскага кабінета міністраў Есіхіка Нода, калі ракета не будзе пагражаць бяспецы Японіі, то яе збіваць не будуць. Аднак у выпадку аварыі або ўзнікнення пагрозы японскія ваенныя будуць гатовыя перахапіць ракету ці яе абломкі.

Улады Паўночнай Карэі раней заяўлялі, што запусцяць "Ынха-3" у перыяд з 10 па 22 снежня з касмадрома Сохэ на захадзе краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кангрэс ЗША прагаласаваў за адмену латарэі Grееn Саrd Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за адмену штогадовай іміграцыйнай візавай латарэі Grееn Саrd і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика