Крымінагенная сітуацыя ў Мінскай вобласці паляпшаецца. 21.by

Крымінагенная сітуацыя ў Мінскай вобласці паляпшаецца

17.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, за сухімі статыстычнымі лічбамі крымінальных зводак стаяць лёсы, а часам — і здароўе ці нават жыццё людзей. Так, органамі ўнутраных спраў Мінскай вобласці летась было зафіксавана амаль 17 тысяч дзеянняў, якія падпадаюць пад крымінальную адказнасць. У параўнанні з 2011 годам іх стала менш на чвэрць. Гэтыя лічбы былі агучаны на пасяджэнні калегіі УУС Мінаблвыканкама падчас падвядзення вынікаў леташняй працы. А лепшыя міліцыянеры атрымалі ўзнагароды.

— Неабходна адзначыць добры ўзровень працы ДАІ. За чатыры гады аўтамабіляў на дарогах вобласці стала больш у разы. Але пры гэтым дарожна-транспартных здарэнняў рэгіструецца, наадварот, менш. Іх колькасць скарацілася да 1094 летась супраць 1582 за 2008 год. Былі затрыманы 9603 нецвярозыя кіроўцы. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі прафілактычныя акцыі "Пешаход", "Цвярозы вадзіцель", "Увага — дзеці!" і шэраг іншых, — мяркуе начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Віктар Сянько.

Увогуле ў вобласці летась было зарэгістравана 450 тыс. выпадкаў парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сумная пальма першынства належыць кіроўцам аўтамабіляў: 210 тыс. разоў яны парушалі хуткасны рэжым, а яшчэ 12,5 тыс. вадзіцеляў былі затрыманы без дакументаў. Пешаходы-парушальнікі трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ крыху менш за 34 тысячы разоў.

Рэзка скарацілася колькасць хуліганстваў — з 710 да 264. Крадзяжоў стала менш ва ўсіх без выключэння раёнах прысталічнай вобласці — амаль на чвэрць. Істотна радзей парушалі літару закона па лініі крымінальнага вышуку непаўналетнія — 532 разы пры 664 выпадках пазалетась.

— У мінулым годзе былі раскрыты ўсе згвалтаванні і выпадкі нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Акрамя таго, устаноўлены вінаватыя ў 320 злачынствах, здзейсненых у мінулым. З іх 37 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што кожнае нераскрытае злачынства — гэта моцны ўдар па рэпутацыі праваахоўных органаў у грамадстве. Бо давер да супрацоўнікаў міліцыі наўпрост залежыць ад якасці іх працы, — падкрэсліў Віктар Сянько.

А лепшыя ахоўнікі правапарадку вобласці атрымалі каштоўныя ўзнагароды. Адным з прызёраў стаў участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Уздзенскага РУУС Яўген Барталевіч. Ён лічыць, што нельга працаваць толькі па шаблонах:

— Адбор канкурсантаў вёўся па шматлікіх крытэрыях як фізічнай, так і прафесійнай падрыхтоўкі. На мой погляд, сваю лепту ўнёс і мой вопыт працы з непаўналетнімі парушальнікамі закону. Раней ініцыятыва дыялогу зыходзіла пераважна ад міліцыянера. Зараз жа бацькі ўсё часцей самі звяртаюцца па дапамогу сваім дзецям. І гэта вельмі добра, бо любое злачынства куды лепш папярэдзіць, чым пасля разбіраць яго наступствы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, за сухімі статыстычнымі лічбамі крымінальных зводак стаяць лёсы, а часам — і здароўе ці нават жыццё людзей. Так, органамі ўнутраных спраў Мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика