Памёр гісторык і адзін з айцоў руху за незалежнасць Міхась Чарняўскі. 21.by

Памёр гісторык і адзін з айцоў руху за незалежнасць Міхась Чарняўскі

20.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварыліпа-беларускуі фармавалі падпольны рух за незалежнасць.

Аб гэтым паведаміла "Наша Ніва".

Анкалагічная хвароба прыпыніла нястомную працу гісторыка і неўзабаве вярнулася.

Ён нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна. Гісторыяй, археалогіяй захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. Яшчэ ў юнацтве сутыкнуўся з улёткаміСмаргонска-Мядзельскаганезалежніцкага падполля, групы Расціслава Лапіцкага. Яны выклікалі вялікія перажыванні ў душы падлетка, што і сам бачыў русіфікацыю і несправядлівасць савецкага рэжыму.

Вучыўся ў Мінску, стаў навукоўцам. Разам з Уладзімірам Караткевічам, Зянонам Пазняком быў удзельнікам клуба вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973–74. Міхась Чарняўскі тады быў звольнены з працы, сутыкнуўся з КДБ.

У 1988–1989 Чарняўскі быў сярод стваральнікаў Народнага Фронту, адраджаўсацыял-дэмакратыю.

Як навукоўца, Міхась Чарняўскі вывучаў нёманскую археалагічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, даследаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясцінах Беларусі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Археалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасці тамах. Кансультаваў энцыклапедыю «Археалогія і нумізматыка Беларусі» і Энцыклапедыю гісторыі Беларусі.

Міхась Чарняўскі напісаў і захапляльныя дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоннікі».

Яго зацікаўленасці не абмяжоўваліся старажытнай гісторыяй. Дзеля папулярызацыі забытых старонак гісторыі Беларусі, Чарняўскі напісаў кнігі «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч», «Дзесяць бітваў» і «Як пошуг маланкі. Расціслаў Лапіцкі». Апошняя вяртала гісторыі забытае імя аднаго з удзельнікаў пасляваеннага антысавецкага супраціву.

Гэтым летам Міхась Чарняўскі збіраўся здзейсніць даўнюю мару — зладзіць раскопкі гарадзішча ў роднай вёсцы. Цяпер гэта мусіць зрабіць ягоны сын, таксама археолаг. Пахаванне Міхася Чарняўскага адбудзецца 22 студзеня на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Прэс-служба БСДП паведамляе, што развітанне пройдзе ў Доме Жалобы, што на Кабушкіна, 49 (заезд з вуліцы Куляшова, раён Партызанскага пр-та).

Рэдакцыя "Рэгіянальнай газеты", чыім сябрам Міхась Міхасевіч быў на працягу ўсяго існавання нашага выдання, выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім гэтага выдатнага чалавека.

1.01.2012.Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі

2.12.2011.Міхась Чарняўскі: “Зямлю можна чытаць як кнігу”

21.09.2011.На Вілейшчыне знайшлі сляды першабытных людзей

Фота "Нашай нівы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварыліпа-беларускуі фармавалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика