Аўчынка вырабу не варта. 21.by

Аўчынка вырабу не варта

30.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зараз адрамантаваць адзенне ці абутак у сталіцы не вельмі складана — было б жаданне. Але тут жа паўстае іншае пытанне — а ў якую суму абыдзецца рамонт? Самая непрыемная рэч, якая можа здарыцца з "экіпіроўкай" у марознае надвор'е — гэта зламаная "маланка". У расшпіленым паліто ці боце доўга ўзімку не паходзіш. Таму карэспандэнт "Звязды" выправіўся ў рэйд, каб даведацца пра кошты і тэрміны такога рамонту.

Таццяна Ермачкова, начальнік аддзела арганізацыі і развіцця сферы паслуг упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама, лічыць, што на недахват майстэрняў у сталіцы скардзіцца не выпадае:

— Другое жыццё сапсаванаму абутку зараз можна падарыць у 348 майстэрнях сталіцы. Пунктаў, дзе можна адрамантаваць адзенне, яшчэ больш — 450. Амаль усе яны знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. Штогод іх колькасць павялічваецца. Так, летась у сталіцы з'явілася 42 новыя пункты па рамонце адзення і 25 месцаў, дзе можна паправіць абутак. А гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што паслуга запатрабавана ў грамадстве.


У абутковай майстэрні ЗАТ "Яліна", што знаходзіцца ў Доме быту Савецкага раёна, дакладную суму, якую давядзецца выкласці за замену "маланкі", назвалі адразу па прэйскуранце — 36 тысяч 860 рублёў. Паставяць яе прыкладна за дзень. Калі ж столькі чакаць не выпадае, то ў майстэрні, якая знаходзіцца ля плошчы Якуба Коласа, можна абутак паправіць тэрмінова, за некалькі гадзін. Але ў такім выпадку давядзецца дадаткова даплаціць 20% ад кошту рамонту. Можна прынесці і ўласную "маланку", і тады кашалёк схуднее толькі на 30 тысяч рублёў.

Зрэшты, гэтая сума не вельмі адрозніваецца ад іншых цэннікаў, агучаных у трох іншых майстэрнях. Там адрамантаваць "маланку" ў боце прапануюць за 35-37 тысяч. Такім чынам, істотна зэканоміць тут не ўдасца. І чакаць таксама давядзецца суткі.

А вось кошты па замене "маланкі" ў паліто крыху адрозніваюцца. Тут ужо можна зберагчы невялічкую суму ў 5-10 тысяч рублёў.

— Даволі часта кліенты звяртаюцца з просьбай памяняць бегунок. Гэта зрабіць куды танней і хутчэй, чым прышыць новую "маланку" — праца будзе каштаваць 12-15 тысяч рублёў. Аднак на бегунок гарантыя не даецца. У той жа час замяніць "маланку" цалкам абыдзецца мінімум у 80 тысяч — канчатковы рахунак залежыць ад складанасці рамонту. На якасць прышывання "маланкі" даецца непрацяглы гарантыйны тэрмін. Але ў любым выпадку стараемся ісці насустрач кліенту, калі ён прад'яўляе абгрунтаваныя прэтэнзіі, — паведамілі ў прыватным прадпрыемстве "Марылес".

Для параўнання, у майстэрні па рамонце адзення "Марыяна", якая працуе ў Доме быту Савецкага раёна, замена "маланкі" пацягне ўжо на 90-100 тысяч рублёў.

Дзве іншыя невялічкія майстэрні прапанавалі свае паслугі за 85-90 тысяч. Дзе-нідзе трэба прынесці сваю "маланку".

Такім чынам, адчувальна сэканоміць пры замене "маланкі" не атрымаецца. Напэўна, чым кідацца па горадзе ў пошуках капеечнай выгады, лепш аднесці сапсаваную рэч у майстэрню з добрай рэпутацыяй.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз адрамантаваць адзенне ці абутак у сталіцы не вельмі складана — было б жаданне. Але тут жа паўстае іншае пытанне — а ў якую суму абыдзецца рамонт? Самая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика