У Берасці супраць ушчыльнення забудовы. 21.by

У Берасці супраць ушчыльнення забудовы

13.02.2013 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Берасці супраць ушчыльнення забудовы

Радыё Рацыя
Еўрарадыё
Еўрарадыё
Чарговы будаўнічы канфлікт успыхнуў у Берасці. На вуліцы Карбышава ў і без таго шчыльна забудаваным квартале пачынаецца ўзвядзенне шматпавярховага дома. Супраць гэтага выступілі жыхары трох дамоў па суседству, якія запрасілі на абмеркаванне праблемы прадстаўнікоў улады.

Жыхарка дома №76/1 прадэманстравала карэспандэнту "Радыё Рацыя", што дваравая тэрыторыя там і без новабудоўлі фактычна адсутнічае.

- Калі на чалавека прадугледжана 10 квадратных метраў зямлі, у нас толькі 2 метры атрымліваецца. І яны нам даказваюць, што нам усё зробяць. Мы ж таксама людзі не дурныя. У нас таксама ёсць разумныя людзі, якія былі ва ўладзе, якія былі начальнікамі, і дом гэты будавалі, і планавалі яго. Ніхто народ слухаць не хоча, таму што людзі ў нас – гэта не людзі.

На абмеркаванне прыйшлі галоўны архітэктар горада, намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Якубоўскі, галоўны санітарны ўрач горада і прадстаўнік МНС. Чыноўнікі выказаліся, што будаўніцтва адпавядае нормам і ад яго жыхары дома №76/1 толькі выйграюць, паколькі іх двор таксама будзе ўпарадкаваны. Людзі засталіся незадаволенымі сустрэчай з уладай і па-ранейшаму выступаюць супраць суседа-гмаха. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы будаўнічы канфлікт успыхнуў у Берасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика