Бібліятэка Мазыра павінна зарабіць 104 мільёны за год на ксеракопіях. 21.by

Бібліятэка Мазыра павінна зарабіць 104 мільёны за год на ксеракопіях

13.02.2013 11:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бібліятэка Мазыра павінна зарабіць 104 мільёны за год на ксеракопіях

Еўрарадыё
А адукацыя Наваполацка прапаноўвае платных гувернантак. "Еўрарадыё" паглядзела, як зарабляюць бюджэтныя ўстановы на платных паслугах.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (2.27 МБ)

У маркетынгавым аддзеле Цэнтральнай раённай бібліятэкі Мазыра "Еўрарадыё" распавядаюць, што платных паслуг у іх зашмат:

У нас і ксеракопія, і набор тэксту, і складанне літаратуры да дыплома, падбор сцэнарных матэрыялаў”.

Расцэнкі дэмакратычныя: 700 рублёў - ксеракопія, 300 рублёў каштуе апісанне адной літаратурнай крыніцы. Кошты паднімаюцца, калі даражэе папера ці запраўка для картрыджа.

Нам давялі план на платныя паслугі, на гэты год нам трэба зарабіць 104 мільёны, не ведаем, як справімся, будзем старацца… У мінулым годзе нам трэба было зарабіць 103 мільёны, але мы не зарабілі - толькі на 85,5% план выканалі”, - кажуць у бібліятэцы.

І гэта прытым што заробак раённага бібліятэкара - 2 мільёны рублёў. За невыкананне плану ў бібліятэцы афіцыйна кажуць, што ніяк не караюць. Пакуль што…

Свае платныя паслугі аказваюць і ў лядовых палацах. Акрамя каткоў і пракату канькоў, тут прапаноўваюць рэкламу, арэнду лёду і асабістыя экскурсіі… па памяшканнях лядовых палацаў.

У кожнага лядовага маўзалея планы свае, але, да прыкладу, у лядовай арэне Лунінца, што ў Брэсцкай вобласці, заўважаюць, што ім план выканаць складана - вельмі маленькі горад. За мінулы год іх лядовая арэна зарабіла звыш 900 мільёнаў на платных паслугах.

Як гэта бывае - усе ўжо паглядзелі, што за лядовы палац, здаволіліся, наведвальнікаў не вельмі многа… Кожны аддзел зарабляе ў месяц 35-38 мільёнаў, нешта дае бюджэт горада”.

У лядовай арэне выйсце знаходзяць за кошт школьнікаў і навучэнцаў.

Калі бачым, што планы недавыконваюцца - запрашаем школы, навучальныя ўстановы да нас…”.

"Еўрарадыё": А ці зніжкі тады падаеце на пракат канькоў?

Супрацоўніца лядовага палаца: "Не, толькі сябрам БРСМ зніжкі".

У Нацыянальным гістарычным музеі свае паслугі: акрамя платных экскурсій, тут можна атрымаць платную кансультацыю ці наведаць платныя лекцыйныя заняткі. На платных паслугах у музеях зарабляюць за кошт “запрашэнняў” школьнікаў.

А вось Наваполацкі аддзел адукацыі выконвае планы за кошт платных гурткоў, дадатковых заняткаў і рэпетытарства.

Бюджэту хацелася б болей, бо і "камуналка", і кошты растуць. Сёлета неяк спакайней з платнымі паслугамі. Але мы недавыканалі трошкі план у мінулым годзе. Мы трошкі недавыканалі план, 98,7%, а на гэты год планаў не было яшчэ”, - кажуць у Наваполацкім аддзеле адукацыі.

Акрамя гэтага, у наваполацкіх школах можна набыць абанемент у басейн і нават заказаць гувернантку на дом!

Але нешта не пайшла гэтая паслуга. 76 тысяч за тры гадзіны, калі вам недзе адысці трэба, каштавала па коштах мінулага года, але ў гэтым годзе яшчэ не ведаем коштаў”.

Гурткі ў Наваполацку каштуюць па 10-15 тысяч за адзін занятак, рэпетытарства па матэматыцы - 90 тысяч рублёў за гадзіну, хімія, біялогія і замежная мова - па 80 000.

У наваполацкіх школах ёсць гурткі і бясплатныя, але калі бацькі жадаюць дадатковыя - тады толькі з іх кішэні.

У аддзеле адукацыі прызнаюцца, што платныя паслугі ставяць іх у вельмі недарэчны стан гандляроў:

Мы адукацыя, мы павінны адукоўваць, а мы прапаноўваем платныя паслугі бацькам, а калі ў каго няма грошай? Мы павінны адукоўваць, а лічым і даем справаздачу за грошы!”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А вось Наваполацкі аддзел адукацыі выконвае планы за кошт платных гурткоў, дадатковых заняткаў і рэпетытарства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика