Гарачы тэлефон "ЗВЯЗДЫ". 21.by

Гарачы тэлефон "ЗВЯЗДЫ"

22.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Ці можна вярнуць газетны кіёск назад?" Соф'я Іванаўна Сідарава пражывае ў сталіцы ў шматкватэрным доме па вуліцы Пляханава. У рэдакцыю жанчына звярнулася і ад свайго імя, і ад імя суседзяў: "Дапамажыце ўстанавіць каля дома газетны кіёск".

— Калісьці ён тут быў, потым кіёск прыбралі. А дзе ж газету купіць? Трэба ехаць прыпынак у бок праспекта Ракасоўскага. Нам, пажылым, гэта не вельмі зручна, ды і талончык для аплаты праезду набываць трэба. Затое там на адносна невялікім "пятачку" стаяць ажно чатыры газетныя кіёскі. Чаму б тады і каля нашага дома зноў не ўстанавіць, тым больш што месца хапае? — гаварыла нам Соф'я Іванаўна.

Гэтае пытанне, як высветлілася, знаходзіцца ў кампетэнцыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белсаюздрук". Туды мы і патэлефанавалі. Перадалі сутнасць звароту заяўнікаў намесніку дырэктара прадпрыемства Аксане Валгай. Суразмоўца паабяцала даць падрабязны адказ пасля выезду на месца для дэталёвага вывучэння сітуацыі. Вось што рэдакцыі паведамілі праз некаторы час.

— Пакуль у нашых бліжэйшых распрацоўках няма планаў па ўстаноўцы газетнага кіёска каля згаданага дома па вуліцы Пляханава. Магчыма, яны з'явяцца некалькі пазней, — сказала Аксана Міхайлаўна. — Нават у гэтым выпадку варта зазначыць, што ўсе ўзгадненні па ўстаноўцы займаюць пэўны тэрмін. Мінімальны — ад двух месяцаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Ці можна вярнуць газетны кіёск назад?" Соф'я Іванаўна Сідарава пражывае ў сталіцы ў шматкватэрным доме па вуліцы Пляханава. У рэдакцыю жанчына звярнулася і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика