Якую ідэю лічыце карыснай для ўсёй краіны?. 21.by

Якую ідэю лічыце карыснай для ўсёй краіны?

02.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказваюць удзельнікі выставы-прэзентацыі моладзевых ініцыятыў у Гродне "100 ідэй для Беларусі"

Юрый РАДЗІЕЎСКІ, Казлоўшчынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй:

— Разам з Дзмітрыем Бяляўскім, з якім мы вучымся ў ліцэі, вырабілі навясное абсталяванне для малагабарытнай тэхнікі — снегаачышчальніка, касілкі травяной і машыны механічнай для прыбірання тэрыторый. Гэта актуальна тым, што габарыты такой тэхнікі дазваляюць наводзіць парадак там, дзе вялікая тэхніка можа не праехаць, напрыклад, на прыбіранні тратуараў у гарадах, у падсобных гаспадарках, на дачных участках. І зручна, і затраты меншыя ў параўнанні з буйнагабарытнай тэхнікай. Машыны даволі простыя ў эксплуатацыі, імі лёгка кіраваць. Плюс цэнавая даступнасць нашага навяснога абсталявання.

  Настасся САКАЛОВА, Бенінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, Навагрудскі раён:

— Я пастаянна звяртаю ўвагу на тое, што носіць моладзь. І таму ў мяне ўзнікла ідэя кінуць позірк у мінулае: якім было адзенне нашых продкаў? Акрамя таго, усё большую заклапочанасць у грамадстве цяпер выклікаюць экалагічныя праблемы. Таму праектам па ўкараненні элементаў беларускага касцюма (дэкор, паясы) у сучаснае адзенне з натуральных матэрыялаў я хацела б пераканаць равеснікаў у тым, што нацыянальны стыль не толькі далучае нас да традыцый свайго народа. Гэта не толькі модна, але і скіравана на захаванне навакольнага асяроддзя, здароўя людзей. Дарэчы, я сама ўмею рабіць гэтыя паясы на станку, які мы змайстравалі разам з бацькам. Імкнуся паляпшаць свае звычкі ў гэтай справе.

  Павел БАНЦЭВІЧ, Лідскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва:

— Мяркую, што адной з важнейшых ідэй, якая павінна авалодаць масамі, сёння з'яўляецца эканомія электраэнергіі, цяпла і вады. На гэта, каб падштурхнуць іншых да спосабаў эканоміі, і скіраваны мой праект "Практычныя мерапрыемствы па энергазберажэнні", выкарыстанне якіх дазволіць значна скараціць затраты ў дамашняй гаспадарцы. У прыватнасці, я падлічыў выгаду ад замены звычайных лямпачак на энергаэфектыўныя. Альбо як эканоміць ваду ў зліўным бачку ўнітаза, расходуючы яе ў мінімальна патрэбнай колькасці? Трэба змясціць у бачку пластыкавую бутэльку альбо туга завязаны поліэтыленавы пакет, запоўнены вадой. У выніку гэтай немудрагелістай працэдуры бачок становіцца менш умяшчальным, а значыць, і больш эканомным. Акрамя таго, можна значна павялічыць цеплааддачу радыятарных батарэй, калі паміж імі і сцяной змясціць уцяпляльнік з алюмініевай фольгай.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Разам з Дзмітрыем Бяляўскім, з якім мы вучымся ў ліцэі, вырабілі навясное абсталяванне для малагабарытнай тэхнікі — снегаачышчальніка, касілкі травяной і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика