Стаўка вясковага паштальёна залежыць не толькі ад "кіламетражу". 21.by

Стаўка вясковага паштальёна залежыць не толькі ад "кіламетражу"

15.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш пастаянны заяўнік Уладзімір Мікалаевіч Сідар папрасіў дапамагчы знайсці адказ на сваё чарговае пытанне. Ён працуе паштальёнам на 0,75 стаўкі ў паштовым аддзяленні вёскі Лунна Мастоўскага раёна. Абслугоўвае, у прыватнасці, з паўтузіна вёсак.

— Каб даставіць усім карэспандэнцыю, штодня даводзіцца пераадольваць недзе да 20 кіламетраў. Дык чаму пры такім "кіламетражы" — і толькі 0,75 стаўкі? У горадзе ж столькі не ходзяць, а паштальёны, тым не менш, працуюць на поўную стаўку, — спрабаваў давесці да нас сутнасць свайго пытання Уладзімір Мікалаевіч.

Шчыра кажучы, так і засталося незразумелым, чаму заяўнік звязаў у адно цэлае велічыню стаўкі і "кіламетраж", тым больш параўнаўшы ўмовы працы ў гэтым кантэксце паміж вёскай і горадам. Тым не менш па каментарый мы звярнуліся да начальніка Мастоўскага раённага вузла паштовай сувязі Ігара Павайбы. Высветлілася, што работнік ужо раней звяртаўся да кіраўніцтва з гэтым жа пытаннем і яму быў дадзены адказ. Тым не менш мы папрасілі агучыць яго яшчэ раз.

— Працоўны час паштальёна Сідара на 0,75 стаўкі складае шэсць гадзін у дзень. Ён разлічваўся на падставе аб'ёмаў выкананых работ і тыпавых нарматываў часу. Устаноўлены загадам № 114 ад 25.06.2012 года, — паведаміў Ігар Іосіфавіч. — Агульны час працы паштальёна складаецца з апрацоўкі ім уваходнай карэспандэнцыі (друкаваных выданняў, паштовых адпраўленняў і іншага) ў паштовым аддзяленні, праходжанні да даставачнага ўчастка і ўручэнні вышэйназванай карэспандэнцыі адрасатам. Аб'ёмы друкаваных выданняў, паштовых адпраўленняў і іншага, што трэба апрацаваць, нязначныя. Такім чынам выходзіць, што каля 75 працэнтаў агульнага працоўнага часу ў паштальёна прыпадае менавіта на хаджэнне. А ў горадзе прыкладна той жа час ідзе на ўручэнне карэспандэнцыі.

Як дадаў напрыканцы начальнік Мастоўскага раённага вузла паштовай сувязі Ігар Павайба, сярэдняя стаўка паштальёнаў па Мастах — 0,8 стаўкі. І ўвогуле, на поўную стаўку па ўсім Мастоўскім раёне з 65 паштальёнаў працуюць толькі два работнікі: адзін паштальён уласна ў горадзе, адзін — на вёсцы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш пастаянны заяўнік Уладзімір Мікалаевіч Сідар папрасіў дапамагчы знайсці адказ на сваё чарговае пытанне. Ён працуе паштальёнам на 0,75 стаўкі ў паштовым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика