Мясціны, знітаваныя з душой. 21.by

Мясціны, знітаваныя з душой

03.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс

Шаноўныя чытачы! Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" сумесна з газетай "Звязда" аб'яўляе конкурс на веданне нашай гістарычнай спадчыны. Ён мае назву "Мясціны, знітаваныя з душой".

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты ВНУ — археолагі, музейшчыкі, гісторыкі, а таксама тыя прадстаўнікі студэнцтва, якія займаюцца вывучэннем народнай культуры і гісторыі.

Для ўдзелу прымаюцца артыкулы, у якіх будуць асвятляцца цікавыя факты, звязаныя з роднымі мясцінамі аўтара. Гэта могуць быць аповеды пра адметныя будынкі і паркі, прадметы даўніны, слынных асоб, важныя падзеі і даты. Галоўная ўмова — арыгінальнасць: нам не трэба перадрукоўка падручнікаў, магчыма толькі кароткае цытаванне. Нам цікава ўбачыць ваша ўласнае бачанне гісторыі сваіх родных мясцін.

Работы дасылайце на паштовы адрас газеты (г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, газета "Звязда") або на электронны адрас (іgumеnskі@mаіl.ru) з паметкай "Мясціны, знітаваныя з душой". Не забудзьце ўказаць вашу навучальную ўстанову, спецыяльнасць і населены пункт, з якога вядзецца аповед.

Максімальны аб'ём работ — дзве з паловай друкаваныя старонкі. Афіцыйны пачатак конкурсу — 5 мая, у Дзень друку. Бо менавіта праз сродкі масавай інфармацыі можна адкрыць шырокаму свету тое лепшае, што ўтойваюць родныя мясціны кожнага з нас. Падвядзенне вынікаў — напярэдадні Дня беларускага пісьменства, у пачатку верасня. Бо ў літаратурных творах самабытная нацыянальная культура можа быць занатавана для нашчадкаў на стагоддзі.

Самыя яскравыя творы на працягу правядзення конкурсу будуць друкавацца ў "Ігуменскім тракце". Лепшым удзельнікам мы прапануем стаць нашымі пастаяннымі пазаштатнымі аўтарамі.

Тры пераможцы конкурсу атрымаюць прызы ад выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Гэта вялікія ілюстраваныя выданні. Першае — фотаальбом "Полацк. 1150", якое прысвечана 1150-годдзю беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці. Выданне змяшчае фотаілюстрацыі розных кніг першадрукара Ф. Скарыны, іканапісу, гравюр, а таксама дакументальныя і літаратурныя творы. Другое выданне — "Д. Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864 — 1867" — альбом акварэльных замалёвак старадаўняй Беларусі. У ім адлюстравана каля 200 праваслаўных цэркваў і храмаў іншых канфесій на тэрыторыі Беларусі, якія да нашага часу не захаваліся (пераважна, гэта драўлянае дойлідства). Таксама змяшчаюцца малюнкі згубленых прадметаў царкоўнай даўніны, замалёўкі курганоў і гарадзішчаў, панарамы старадаўніх беларускіх гарадоў. Трэцяя кніга з серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" — "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911 — 1912". Аснову альбома складаюць фотаздымкі беларускага этнографа Сербава, якія былі зроблены падчас экспедыцыі ў Беларусь, што праводзілася па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. У альбоме — 442 здымкі, якія адлюстроўваюць традыцыйную гісторыка-этнаграфічную культуру Заходняга і Усходняга Палесся і паўночна-ўсходняй часткі цэнтральнай Беларусі.

Шаноўнае студэнцтва, а таксама магістранты і аспіранты! Шаноўныя школьнікі! Запрашаем вас пісаць актыўна. Чаму прыняць удзел мы прапануем менавіта моладзі? Мы глыбока перакананы, што на Беларусі зараз пачынаецца новая хваля духоўнага адраджэння. Таму хочацца, каб маладыя зацікаўленыя асобы таксама ўліліся ў яе і зрабілі свой пасільны ўнёсак.

Толькі так, гартаючы старонку за старонкай, мы можам зрабіць здабыткам нашага грамадства некаторыя забытыя падзеі і факты мінуўшчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўныя чытачы! Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" сумесна з газетай "Звязда" аб'яўляе конкурс на веданне нашай гістарычнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика