Ланская павязе ў Швецыю танцораў, "сонечнае" відэа і шакалад. 21.by

Ланская павязе ў Швецыю танцораў, "сонечнае" відэа і шакалад

06.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі беларуская ўдзельніца "Еўрабачання-2013" Алена Ланская, нарэшце, прэзентавала кліп на сваю конкурсную песню "Sоlауоh". Вынік інтэрнацыянальнай працы (здымкі ішлі ў Турцыі з рэжысёрам Сенолам Коркмазам і бельгійскім аператарам, а ўдзел у іх бралі сербская школа танца Zіlеnnіum і нарвежскі пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак) атрымаўся ўсходнім, завадным і вельмі сонечным.

— Калі вы паверылі ў тое, што было цёпла і сонечна, значыць, я добра сыграла сваю ролю, — усміхаецца спявачка, распавядаючы пра здымкі. — Насамрэч у Турцыі было ўсяго +8, а ўначы яшчэ халадней. Мы ж здымалі 20 гадзін з ранку да ночы, і мне трэба было бегаць у купальніку (спадзяёмся, паўтараць падобнае ў маі Алене не давядзецца — папярэдне ў Мальмё прагназуецца ўсяго каля +15°С. — Аўт.)...


У любым выпадку, гэтай працай прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі і прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", што рыхтуюць артыстку да конкурсу, задаволеныя: мяркуюць, што настрой песні пра фантастычную планету, поўную энергіі, натхнення і кахання, удалося перадаць цалкам. І ўсё гэта — за невялікія, па сённяшніх мерках, выдаткі: каля 15 тысяч долараў (прычым грошы ідуць з уласнай "кішэні" ПЦ "Спамаш" і спонсарскай дапамогі бізнесмена Мікалая Вараб'я).

Хоць кліп — і немалаважная частка раскруткі, асноўная праца яшчэ наперадзе. Рэпетыцыі, заняткі з харэографам, вакал, англійская мова, інтэрв'ю — штодзённы расклад у спявачкі напружаны. На сон застаецца ўсяго ад 2 да 6 гадзін, але найбольш Алену засмучае не гэта, а тое, што давялося скараціць трэніроўкі ў спартзале: "Звычайна я бегаю 5 км, яшчэ 20 км на веласіпедзе, гадзіну займаюся ў трэнажорнай зале. У комплексе гэта 2,5, а то і 3 гадзіны. Даводзіцца ўразаць заняткі — але, спадзяюся, хутка я навярстаю прапушчанае", — падзялілася Алена. Яе прадзюсар, гендырэктар "Спамаша" Дзмітрый Баранаў, дадаў, што для прома-тураў быў нават распрацаваны адмысловы райдар спявачкі — з пажаданнем, каб у гатэлі быў трэнажорны зал, а ў меню ўваходзілі гародніна і абястлушчаны тварог.

Неўзабаве працягнецца прома-тур Ланской — паступілі прапановы з Вялікабрытаніі і Грэцыі. Таксама віруе праца па распрацоўцы ўласна конкурснага нумара (пакуль невядома, складзе Алене кампанію на сцэне эпатажны балет Trеndе Dеluх ці хтось іншы) і сцэнічнага вобразу. Магчыма, конкурсны ўбор будзе распрацоўваць беларускі дызайнер Ганна Драгацэнная, з якой артыстка супрацоўнічае шмат гадоў — але, улічваючы відавочную скіраванасць на еўрапейскіх спецыялістаў, гэта ўсё ж малаверагодна. Не раскрываюць прадзюсары, і якой сувенірнай прома-прадукцыяй парадуюць замежную прэсу і фанатаў "Еўрабачання" ў Мальмё. Пацвердзілі толькі, што сярод падарункаў абавязкова будзе шакалад.

— "Алёнка"? — пацікавіліся мы.

— Магчыма, і "Алёнка", — заўсміхалася спявачка. Наш беларускі шакалад вельмі любяць у Еўропе.

— Мы адкрытыя для ўсіх прапаноў айчынных вытворцаў, — дадаў Дзмітрый Баранаў, — бо для іх гэта выдатная магчымасць пазнаёміць еўрапейскіх спажыўцоў са сваёй прадукцыяй.

Простая мова

— Цяпер у маім жыцці, акрамя "Еўрабачання", нічога няма. Для мяне трапіць на гэты конкурс — мара дзяцінства, бо я з 10 гадоў яго прыхільніца. Кожны год чакала мая, каб, адклаўшы ўсе справы і прагулкі з сябрамі, паглядзець "Еўрабачанне". А цяпер разумею, што гэта — як Алімпіяда для артыстаў, тая вяршыня, да якой мы ўсе імкнёмся.

Вікторыя ЗАХАРАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі беларуская ўдзельніца "Еўрабачання-2013" Алена Ланская, нарэшце, прэзентавала кліп на сваю конкурсную песню "Sоlауоh". Вынік інтэрнацыянальнай працы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика