"Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва вёскі адноўлена па зацверджаным маршруце і графіку". 21.by

"Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва вёскі адноўлена па зацверджаным маршруце і графіку"

16.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэдакцыю па "гарачай лініі" ў чарговы раз звярнуліся жыхары вёскі Рэм Барысаўскага раёна. І ўсё з той жа праблемай: не прыехала аўтакрама... Адразу зазначым, што скарга паступіла ў "Звязду" ў самым канцы сакавіка, але афіцыйны адказ мы атрымалі толькі зараз, "ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін", як было абяцана нам у Барысаўскім райвыканкаме падчас адпраўлення запыту. Тым не менш захаваем храналогію падзей, даўшы слова жыхарам вёскі Рэм.

— У мінулы аўторак аўтакрама не прыехала да нас, бо не была расчышчана дарога. Заўтра — пятніца, калі, згодна з графікам, яна павінна зноў з'явіцца ў вёсцы. Але, паколькі дарогу дагэтуль не расчысцілі, мы непакоімся. Звароты ў сельскі выканкам плёну не даюць. Там адказваюць, што ва ўсім вінаватыя дарожнікі, якія не чысцяць дарогу, — даводзілі нам заяўнікі. — Калі мы самі паспрабавалі звязацца з імі, пачулі ў адказ літаральна наступнае: "Бярыце ў рукі лапаты і расчышчайце"...

Звяртаем увагу, што са снежня мінулага года гэта быў ужо трэці зварот запар з нараканнямі на працу аўтакрамы, якая не магла даехаць да вёскі Рэма (у двух выпадках з іх — з-за таго, што не чысцілася дарога). Пра гэта ўжо быў артыкул на старонках газеты. Але справа ў тым, што задача выдання найперш — звярнуць увагу мясцовых органаў улады на тыя пытанні, якія па нейкіх прычынах могуць часова выпасці з поля яе зроку. У гэтым жа выпадку рэдакцыя фактычна адыгрывала ролю "хуткай дапамогі", паколькі на месцы праблему, як вынікала, адразу вырашыць не маглі. Усё гэта мы агучылі ў афіцыйным звароце на адрас Барысаўскага райвыканкама, папрасіўшы не толькі разабрацца ў канкрэтнай сітуацыі, а, па магчымасці, вырашыць яе канчаткова.

Наш зварот па пытанні арганізацыі гандлёвага абслугоўвання быў разгледжаны ў Барысаўскім раённым выканаўчым камітэце разам з зацікаўленымі службамі з выездам на месца.

"У вёсцы Рэм Мсціжскага сельскага савета на 1 студзеня 2013 года пражывае 21 чалавек. Арганізацыя гандлёвага абслугоўвання жыхароў ажыццяўляецца праз сучасную аўтакраму Барысаўскага раённага спажывецкага таварыства два разы на тыдзень па аўторках і пятніцах. Транспартныя зносіны з вёскай Рэм ажыццяўляюцца па мясцовай аўтамабільнай дарозе Н-8118 Мсціж — Халмоўка — Броды...

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — працяглым моцным снегападам і завірухай і, як следства, нездавальняючым станам дарог — з 15 сакавіка мелі месца цяжкасці ў гандлёвым абслугоўванні насельніцтва вёскі Рэм.

Філіялам прадпрыемства "Мінскаблбуд" — "ДРБУ №122" — у гэты перыяд праводзіліся работы па ліквідацыі снежных заносаў па аўтамабільных дарогах з аўтобуснымі маршрутамі руху транспарту ў адпаведнасці з СТБ 1291 — 2007 "Дарогі і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспечнага дарожнага руху.

З 1 красавіка адноўлена гандлёвае абслугоўванне насельніцтва вёскі Рэм па зацверджаным маршруце і графіку — па аўторках і пятніцах".

Адказ з райвыканкама, як бачым, адносна вялікі — па аб'ёме. Толькі пра заносы і нерасчышчаную дарогу мясцовыя жыхары ведалі і без таго. І пра цяжкасці з гандлёвым абслугоўваннем вёскі, бо самі з імі і сутыкнуліся... А хацелася б пачуць яшчэ, што, калі ў наступным зімовым сезоне зноў дарогі занясе, дарогу да Рэма дарожнікі расчысцяць і без звароту вяскоўцаў у газету...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю па "гарачай лініі" ў чарговы раз звярнуліся жыхары вёскі Рэм Барысаўскага раёна. І ўсё з той жа праблемай: не прыехала аўтакрама... Адразу зазначым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика