Ці вядома вам пачуццё настальгіі?
16.04.2013
—
Новости Общества
|
Таццяна Гумянюк, бухгалтар (Берлін, Германія)
— Так, настальгія мне знаёмая. У 16 гадоў я з'ехала з Гомеля ў Санкт-Пецярбург у інстытут. Там адвучылася, працавала, замуж выйшла, жыла да 28 гадоў. У мяне дзве вышэйшыя адукацыі: інжынер-электрафізік і эканаміст. У Піцеры адпрацавала 6 гадоў галоўным бухгалтарам. А потым у — Думаю, гэтае пачуццё знаёма ўсім, асабліва ў цяжкія моманты жыцця. Цяжкія часы, вядома, былі: і працу страчваў, і праз развод прайшоў, і ў машыне перакуліўся... Няпроста ў новай краіне — без мовы, сувязяў і ўсяго таго, што дае адчуванне камфорту. Адзінае, чаго ніколі не было, — пачуцця безвыходнасці. Дзесьці ў падкорцы заўсёды ведаў, што выплыву. З часам усё нармалізавалася. Ёсць пастаянная занятасць. Працую па 10 гадзін на боса і потым 3-5 гадзін на сябе. Сумаваць і забіваць галаву тым, што не дапамагае жыць, няма калі. З цягам часу з'явілася адчуванне, што адтуль з'ехаў, а сюды яшчэ не прыехаў, але і яно неяк загасла. Сёння я адчуваю сябе чалавекам свету. Я свабодны (калі не лічыць даўгоў на крэдытнай картцы). Калі я нікому не замінаю, я магу рабіць усё, што захачу, нават жыць пад мостам. Безумоўна, засталіся цёплыя ўспаміны пра гады, пражытыя ў Гомелі, але больш гэта датычыць людзей, з якімі быў блізкі. Хацелася б сустрэцца і з сябрамі... Валянціна Коласава, гувернантка (Турын, Італія)— Амаль дзесяць гадоў, як я з'ехала з Беларусі... Тэрмін дастатковы, каб зразумець, якое хуткаплыннае жыццё, як засмоктваюць, нібы балота, жыццёвыя клопаты, не пакідаючы часу нават задумацца... Думала, ну ўсяго некалькі месяцаў, вось зараблю крыху, аддам даўгі, зраблю рамонт — і назад, дахаты. Але прайшло паўгода, потым яшчэ паўгода... Першыя месяцы вельмі нудзілася па доме, па родных, асабліва хацелася ўбачыць унучку, ёй тады не было і трох гадоў. Успамінала мой гарод, дрэвы, якія я пасадзіла напярэдадні ад'езду, кветкі. Вельмі часта тэлефанавала дачцэ, размаўляла з мамай, прасіла распавядаць нават самыя малаважныя на іх погляд навіны: мне ўсё было цікава. Жудасней за ўсё было пачуццё, што яны жывуць БЕЗ МЯНЕ, мяне няма ў іх жыцці, я як быццам выпала з яго! Калі праз шэсць гадоў упершыню вярнулася ў Гомель — хацелася плакаць: я забылася назвы вуліц, ледзьве арыентавалася ў цэнах, паход у краму выклікаў у мяне паніку. Затое з задавальненнем праводзіла дні ў гульнях з унукамі. Вось чаго мне сапраўды не хапала ўсе гэтыя гады — іх любові! падрыхтавала Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Так, настальгія мне знаёмая. У 16 гадоў я з'ехала з Гомеля ў Санкт-Пецярбург у інстытут. Там адвучылася, працавала, замуж выйшла, жыла да 28 гадоў. У мяне дзве...
|
|