Колькі каштуе сабрацца на выпускны баль? (+табліца коштаў)
20.05.2013
—
Новости Общества
|
Каб сабраць дзяўчыну альбо хлопца на выпускны, спатрэбіцца, як мінімум, 2 мільёны рублёў, а як максімум, – 5 мільёнаў 700 тысяч і 4 мільёны 300 тысяч рублёў адпаведна. Карэспандэнтка “РГ” пашпацыравала па крамах, цырульнях і салонах прыгажосці і высветліла, колькі грошай трэба мець у кішэні, каб на балі быць сапраўднай прынцэсай альбо прынцам.Спачатку трэба высветліць, наколькі гэтая падзея для вас значная і важная. Ад гэтага залежыць, колькі пунктаў будзе ў вашым спісе таго, аб чым трэба паклапаціцца падчас падрыхтоўкі. Збіраем хлопца Хлопцам крыху прасцей: галоўнае, каб касцюмчык сядзеў. Ну і да яго пасавала сарочка ды гальштук. А за 530 тысяч рублёў можна набыць туфлі самых розных моладзевых мадэляў. Калі ж у вас поўныя кішэні грошай і хочацца шыку, то не забудзьце пра запінкі і гадзіннік. Збіраем дзяўчыну Пачнём з сукенкі. У крамах можна знайсці (з пэўнымі намаганнямі) розныя стылевыя варыянты. Кошты на іх не большыя, чым на рынку. Ёсць трэці варыянт – узяць напракат. У апошнім выпадку за сукенку вам давядзецца аддаць 150 тысяч рублёў за суткі карыстання. Варыянты туфель таксама ёсць. Прычым і скураных, і не. Апошніх, вядома, нашмат больш, бо за натуральнасць трэба плаціць і часам у некалькі разоў больш. Упрыгожванні ў крамах на любы густ. Кошт залежыць ад матэрыялу. Біжутэрыя вас дакладна не абанкруціць. Больш дарагі, але ўсё роўна даволі бюджэтны варыянт, – набыць нейкія пасярэбраныя ці пазалочаныя ўпрыгожванні. Ну, і не толькі на адзін вечар, а на ўсё жыццё вы можаце набыць срэбра ці золата. Кошт прычоскі, макіяжу, манікюру ды педыкюру залежыць ад прэстыжнасці салона. Тут ужо вырашайце самі, чыім рукам сябе даверыць. Ад сёлетняй выпускніцы Сваімі адчуваннямі напярэдадні выпускнога дзеліцца сёлетняя выпускніца гімназіі-каледжа мастацваў Маладзечна Маша Доўгер. – Для мяне выпускны мае велізарнае значэнне, бо такое бывае толькі аднойчы. У пэўным сэнсе, гэта пачатак новага жыцця. І калі шчыра, то перад гэтым новым ёсць нават нейкі страх. Падрыхтоўка да выпускнога цяпер ідзе вельмі бурна. Прадумваю свой убор, бо гэта адзін з найважнейных аспектаў выпускнога. Я дзяўчына, і мне хочацца выглядаць на ўсе 100. Манікюр, прычоска, туфлі, аксесуары… Асабліва складана выбраць сукенку. Гэты год быў вельмі напружаны. Але, з іншага боку, было і вельмі весела. Мы асабліва пасябравалі нашым класам і пачалі праводзіць разам нашмат больш часу, чым гэта было раней.
Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнтка “РГ” пашпацыравала па крамах, цырульнях і салонах прыгажосці і высветліла, колькі грошай трэба мець у кішэні, каб на балі быць сапраўднай...
|
|