Гісторыя адной паштоўкі
08.06.2013
—
Новости Общества
|
Невялікія ілюстраваныя кардонкі часам лепш за падручнік могуць распавесці пра страчаную спадчыну гарадоў і лёсы людзей. Багатая калекцыя чорна-белых паштовак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, якую прапанаваў увазе наведвальнікаў Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, прысвечана святыням Бацькаўшчыны. Выявы праваслаўных і ўніяцкіх цэркваў, каталіцкіх касцёлаў, сінагог, мячэцей, пратэстанцкіх збораў, тых, што не скарыліся часу і захаваліся да сённяшніх дзён, і тых, што ўжо страчаны, дапамагаюць сучаснікам зрабіць экскурс у гісторыю архітэктуры буйных гарадоў Беларусі. На выставе прадстаўлена больш за двесце паштовак, на 160 з іх — выявы храмаў. Дарэчы, не ўвесь сабраны матэрыял належыць музейным фондам. У стварэнні экспазіцыі супрацоўнікам установы культуры дапамагаў мясцовы калекцыянер Ян Лялевіч, які таксама падзяліўся сваімі ўнікальнымі набыткамі з наведвальнікамі музея. Вітрыны са старымі паштоўкамі аформлены не па канфесійным прынцыпе, а па тэрытарыяльным. Самая вялікая падборка прысвечана, канешне ж, Гродна. Менш прадстаўлены ўсходнія рэгіёны краіны, а таксама помнікі архітэктуры беларускіх вёсак і малых гарадоў. Але навуковыя супрацоўнікі абяцаюць у хуткім часе выправіць гэту несправядлівасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскі музей падрыхтаваў калекцыю чорна-белых паштовак
|
|