Сёння падпісанне Крэўскай уніі адновяць на свяце “Пад знакам Лялівы”. 21.by

Сёння падпісанне Крэўскай уніі адновяць на свяце “Пад знакам Лялівы”

10.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старажытнае Крэва на Смаргоншчыне  10 жніўня чакае гасцей. Тут, у цэнтры сённяшняга аграгарадка, непадалёк ад парэшткаў старажытнага замка, успомняць падзеі 628-гадовай даўнасці.

Што ж адбылося ў Крэве у той вядомы гісторыі 1385 год?

Гісторыя захавала дату: 14 жніўня 1385 года ў Крэўскім замку быў падпісаны вельмі важны для Вялікага Княства Літоўскага дакумент – Крэўская ўнія, дынастычны саюз паміж ВКЛ і Польшчай, па якім Вялікі літоўскі князь Ягайла браў шлюб з польская каралевай Ядвігай і тым самым станавіўся каралём Польскім. Ягайла з братамі абавязаліся прыняць каталіцтва і далучыць да Польшчы землі ВКЛ.

Сёлета падпісанне Крэўскай уніі адновяць на свяце “Пад знакам Лялівы”, якое арганізуе ў памяць аб падпісанні Крэўскай уніі Смаргонскі райвыканкам.

Месцам правядзення свята стане Крэва, праўда, як адзначыў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, не побач з парэшткамі старажытнага замка. Стан руінаў пакуль не дазваляе зрабіць гэта, бо людзям небяспечна знаходзіцца побач з імі – падаюць камяні, і масавае гулянне можа перашкодзіць помніку, рэстаўрацыя якога наканавана Дзяржаўнай праграмай “Замкі Беларусі”.

Нагадаем, некалькі гадоў запар у Крэве напачатку ліпеня ладзілася свята ў гонар каранацыі Міндоўга. Сёлета свята вырашылі не праводзіць, бо, на думку Генадзя Бычко, яно не адпавядае гістарычнай праўдзе. Хоць месца каранацыі Міндоўга дакладна невядомае, але ніводная крыніца не называе ў якасці верагоднага месца Крэва.

А мастацкае свята “Пад знакам Лялівы” будзе прысвечанае сапраўднай Крэўскай падзеі.

Мяркуецца, што ўдзел у свяце прымуць госці з Польшчы.

Наталія ВАЛЫНЕЦ.

Даведка “РГ”. “Ляліва” – прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 350 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Вядомы з пачатку 14 стагоддзя. У сінім полі залаты месяц рагамі ўверх, над ім залатая шасціканцовая зорка. Над верхам кароны на паўлінавых пёрах такі ж месяц і зорка. Існуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзіць уверх з зоркі, тры страусавыя пяры, з месяцам рагамі ўніз, пад ім зорка.

Фота ii1.photocentra.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старажытнае Крэва на Смаргоншчыне  10 жніўня чакае гасцей. Тут, у цэнтры сённяшняга аграгарадка, непадалёк ад парэшткаў старажытнага замка, успомняць падзеі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика