На ўнікальны барочны гадзіннік у Пінску паставілі новы цыферблат. 21.by

На ўнікальны барочны гадзіннік у Пінску паставілі новы цыферблат

01.10.2013 12:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы цыферблат прымацавалі ў панядзелак да галоўнага гарадскога гадзінніка.



Гадзіннік размешчаны на старажытным будынку музея Беларускага Палесся. Проставугольную канструкцыю зрабілі ў Мінску з сучасных матэрыялаў, на якія мала ўплывае агрэсіўная гарадская атмасфера. А вось дызайн новага цыферблата выклікаў нараканні ў спецыялістаў. Яны спрабавалі давесці заказчыкам, што на будынку, узведзеным ў стылі барока, павінны выкарыстоўвацца акруглыя формы.



Аднак да іх парадаў не прыслухаліся. Магчыма, зрабілі гэта для захавання традыцыі: стары цыферблат, зроблены ў 60-я гады мінулага стагоддзя, быў таксама проставугольным. Дарэчы, у так званых Пінскіх курантах усталяваны старажытны механічны механізм, які заводзіцца ўручную. Падобных гадзіннікаў у Беларусі набярэцца ня больш за паўтузіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго прымацавалі ў панядзелак да галоўнага гарадскога гадзінніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика