“Моладзевы парк” па вуліцы Міру. Прыгожая толькі назва
16.11.2013
—
Новости Общества
|
![]() Горы смецця, бруд, паваленыя дрэвы, вялізныя ямы, залітыя вадой. Так апісала парк па вуліцы Міру наша чытачка Святлана Мацюшонак. − Парк знаходзіцца ў самым цэнтры горада, а там не тое, што вечарам, удзень прайсці страшна. Мы жывём непадалёк, у гарадскі парк ісці далёка, таму гуляем з дзецьмі тут. Але дзіця ўвесь час даводзіцца трымаць за руку. Баюся, што ў яму зваліцца ці кінутай бутэлькай парэжацца. А тым, хто тут гуляе з дзіцячымі вазочкамі, увогуле не пазайздросціш! Адкажыце, як гэта дапусцілі? Няўжо нельга навесці парадак, паставіць сметніцы, лаўкі і ліхтары, каб людзі змаглі выйсці пагуляць, падыхаць паветрам? Месца прыгожае, касцёл побач. На пытанні адказвае начальнік аддзела зялёна-паркавай гаспадаркі прадпрыемства “Камунальнік” Наталля Каранькова: − Наталля Іванаўна, ці ведаеце вы пра праблему добраўпарадкавання парку? − Не бачу я там ніякай праблемы. Па маіх звестках, там тэрыторыя для выгулу сабак агароджаная, ёсць там і лаўкі. Між іншым, толькі па ўспамінах старажылаў гэтага раёна ўдалося высветліць, што калісьці, гадоў з дзесяць таму, тут сапраўды была тэрыторыя для выгулу сабак, стаялі драўляныя бар’еры. − Я была ў гэтым парку, заўважыла, што тэрыторыя прыбраная толькі ля абочын, а смецце, лісце, калі прайсці ўглыб парка, не прыбіраецца зусім. − А навошта паўсюль вылізваць гэтае лісце? Што, у нас у горадзе больш няма месцаў, якія варта прыбіраць? А што пра гэта думаеце вы? Выказвайцеся ў каментарах на нашым сайце. Так парк выглядае каля вуліцы. А так, калі прайсці ўглыб... Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горы смецця, бруд, паваленыя дрэвы, вялізныя ямы, залітыя вадой. Так апісала парк па вуліцы Міру наша чытачка Святлана Мацюшонак.
|
|