Заўтра 5 снежня электрычкі на Маладзечна і дызелі на Полацк, Гудагай, Ліду пойдуць па нязвыклым раскладзе альбо зусім не пойдуць
04.12.2013
—
Новости Общества
|
Інфармацыя пра сур'ёзныя змены на адзін дзень у руху электрычак і дызель-цягнікоў на ўчастку Мінск – Маладзечна размяшчаецца на сайце Беларускай чыгункі. Рамонт чыгуначнага моста на перагоне Уша – Маладзечна 5 снежня, у панядзелак, зробіць немагчымым скразны рух ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Маладзечна і назад. Пасажыраў ад станцый Аляхновічы і Уша будуць падвозіць на аўтобусах. Падрабязны расклад «стыковак» электрычак і аўтобусаў у гэты дзень БЧ прыводзіць у табліцы. Пры перасадцы на пералічаныя спецыяльныя рэйсы аўтобусаў праехаць можна будзе па сваім чыгуначным квітку. Паведамляецца таксама пра тое, што некаторыя цягнікі давядзецца ўвогуле адмяніць або пусціць па змененым раскладзе – так адбудзецца з "дызелямі" на Гудагай, Полацк і нават Ліду. Беларуская чыгунка раіць пасажырам, якія збіраліся 5 снежня ездзіць па ўказаных маршрутах на электрычках, скарыстацца іншымі відамі транспарту. І толькі ў выпадку крайняй неабходнасці ехаць чыгункай, разумеючы пры гэтым, што час у дарозе можа павялічыцца. Хочацца адзначыць, што табліца са зменамі Беларускай чыгункай зробленая цалкам зручная. Інфармацыя аб адмене і пра змены ў руху цягнікоў зведзеная ў агульны дакумент, які можна пры жаданні раздрукаваць. Аднак знайсці гэтую інфармацыю на сайце чыгункі пакуль што змогуць толькі самыя дасведчаныя. Навіна выкладзеная толькі на сайце Мінскага аддзялення чыгункі, пры гэтым з галоўнай старонкі сайта БЧ туды трапіць можна толькі мудрагелістымі шляхамі. На першай старонцы асноўнага сайта БЧ няма ні намёку на тое, што ў адным з кірункаў 5 снежня людзям варта скарыстацца іншымі відамі транспарту. Той, хто шукае па сэрвісе з раскладамі электрычку з Мінска ў Маладзечна на гэты дзень, можа сур'ёзна здзівіцца, што сэрвіс выдае на 5 снежня толькі адзін састаў, які пойдзе ў гэты дзень "наскрозь". "Наша ніва" паводле Фота fotokonkurs.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя пра сур'ёзныя змены на адзін дзень у руху электрычак і дызель-цягнікоў на ўчастку Мінск – Маладзечна размяшчаецца на сайце Беларускай чыгункі.
|
|