Рэгіянальны фактар і эканоміка росту. 21.by

Рэгіянальны фактар і эканоміка росту

05.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2014 годзе адным з прыярытэтаў саюзніцкіх адносін Беларусі і Расіі стане рэгіянальнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У час нядаўняй сустрэчы з кіраўніком Карэліі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не без падстаў адзначыў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі даўно стала адным з важных фактараў умацавання саюзніцкіх адносін.

Прычым без прамога рэгіянальнага ўзаемадзеяння эканомік не было б дынамікі ў палітычнай, а таксама гуманітарнай і культурнай сферах. Саюзніцкі фактар у эканоміцы дазваляе ва ўмовах глабальнага крызісу трымацца на плаву не толькі асобным беларуска-расійскім прадпрыемствам, але і цэлым галінам. Не выпадкова ў адрозненне ад так званых развітых дзяржаў Еўрасаюза ўзровень беспрацоўя ў Беларусі і Расіі шэраг гадоў удаецца рэгуляваць у рамках прагнозных паказчыкаў. У прыватнасці, узровень зарэгістраванага беспрацоўя, вызначаны па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, у верасні 2013 года склаў у нашай краіне 0,5 працэнта.

Паводле ацэнкі прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, якая прагучала на нядаўнім пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, у рамках Садружнасці неабходна выпрацаваць скаардынаваную прамысловую палітыку, у тым ліку рэгіянальную, накіраваную на стварэнне транснацыянальных карпарацый, сумесных фінансава-рамысловых груп. Базай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку, безумоўна, стане гандлёвы і навукова-эканамічны патэнцыял Саюзнай дзяржавы.

Па якіх жа асноўных напрамках будзе развівацца рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у 2014 годзе?

Дагаворы, заключаныя на ўзроўні беларускага ўрада і расійскіх рэгіёнаў, дазволяць актывізаваць продаж беларускай аўтатэхнікі. Адзін з карэльскіх дылераў, які мае пэўны вопыт працы на нашым рынку, гатовы закупіць для патрэб рэгіёна вялікую партыю белкамунмашаўскіх тралейбусаў, а таксама аўтобусаў Мінскага аўтазавода. Пасля жорсткага «разбору палётаў» Прэзідэнтам Беларусі ў сувязі з пралікамі ў мадэрнізацыі айчыннай лесаперапрацоўкі пастаўлена задача вывучыць вопыт карэльскіх калегаў у гэтым сегменце рынку, і перш за ўсё што тычыцца глыбокай перапрацоўкі лесу. Гэты напрамак супрацоўніцтва павінен трансфармавацца ў адну з рэгіянальных саюзных праграм.

Новы імідж атрымае брэнд МАЗа, які да пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў паставіць у Сочы больш за 350 новых аўтобусаў, прычым гэта машыны рознай умяшчальнасці, але аднолькава камфартабельныя. Яны будуць падвозіць да месцаў спаборніцтваў шматлікіх гасцей спартыўнага форуму, а таксама спартсменаў.

Дарэчы, мінскія аўтамабілебудаўнікі маюць намер выканаць усе пажаданні сочынскіх заказчыкаў: аўтобусы абсталююць сістэмамі безнаяўнага разліку, кандыцыянерамі і падвойным шклом, а таксама маніторамі для інфармацыйных паведамленняў.

Што немалаважна, сучасныя дызельныя рухавікі маркі «Daimler» на машынах для Сочы забяспечаць выкананне стандартаў экалагічнай бяспекі «Еўра-5».

Перспектыўным у межах Саюзнай дзяржавы стане развіццё высокіх тэхналогій, у тым ліку і нанавытворчасці ў галіне інфатэлекамунікацый, экалогіі, медыцыны і спецыяльнай тэхнікі.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота лічыць, што рэгіянальнае супрацоўніцтва стане найбольш дынамічным дзякуючы зацікаўленасці даўніх партнёраў пецярбургскіх прадпрыемстваў «Святлана», «Авангард» і «Зорка». У прыватнасці, можа быць рэалізавана ідэя сумеснай вытворчасці газавага паліва для аўтамабільных рухавікоў, а таксама кар’ерных самазвалаў.

Па словах Рыгора Рапоты, ранейшая саюзная праграма па развіцці нанаструктурнай электронікі можа быць прадоўжана ў канцы наступнага — пачатку 2015 года ў новым выглядзе пад назвай «Прамень». Піцерцы таксама прапануюць беларусам прыняць удзел у праекце па стварэнні палімерных пакрыццяў на аснове высокамалекулярнага поліэтылену, што дазволіць абараніць уразлівыя паверхні ад карозіі і забруджванняў.

У рамках Савета дзелавога супрацоўніцтва ў мінулым годзе была падпісана праграма інавацыйнага развіцця эканомік Санкт-Пецярбурга і Беларусі да 2016 года. Яна ўключае 64 розныя праекты, у рэа-лізацыі якіх удзельнічаюць больш за 30 прадпрыемстваў паўночнай сталіцы Расіі. Варта заўважыць, што тавараабарот паміж Піцерам і нашай краінай у бягучым годзе можа наблізіцца да 2 млрд. долараў.

Не менш плённым абяцае быць супрацоўніцтва з кузбасаўскім рэгіёнам, у прыватнасці з Кемераўскай вобласцю.

У 2014 годзе Беларусь прыступіць да будаўніцтва ў Кемераве некалькіх прадпрыемстваў мясамалочнай перапрацоўкі — гэта пілотны беларускі праект у Расіі такога кшталту. З нашага боку ў ім будзе ўдзельнічаць вядомы холдынг «Трайпл», а таксама расійскі партнёр — холдынг «Сібірскі дзелавы саюз», намаганнямі якiх ў шахцёрскім Пракоп’еўску будзе пабудаваны малакаперапрацоўчы завод. Яго арыентыровачны кошт — каля 60 млн. долараў, кожныя суткі ён зможа вырабляць каля 60 тон высака-якаснай прадукцыі. Рэгіянальнае супрацоўніцтва дасць магчымасць стварыць дадатковыя працоўныя месцы ў горадзе, дзе нямала беспрацоўнага насельніцтва з нагоды закрыцця старых нерэнтабельных шахтаў.

У адносінах да такіх праектаў гучыць шмат скептычных водгукаў, і перш за ўсё з-за высокай канкурэнцыі ў рэгіёне, але сібірскія партнёры беларусаў перакананыя: новая прадукцыя будзе вырабляцца толькі з натуральнай сыравіны, тым самым мае высокія шанцы знайсці сваю нішу на рынку. Зрэшты, гэта не адзіныя праекты, якія будуць рэалізоўвацца беларусамі ў сібірскім рэгіёне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як будзе развівацца рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж РБ і РФ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика