Усе дзецi — нашы. 21.by

Усе дзецi — нашы

18.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выхаванцы Бялынiцкай дапаможнай школы-інтэрната, Грозаўскай i Сенненскай школ-інтэрнатаў прымаюць гасцей.

У краiне працягваецца дабрачынная акцыя «Нашы дзецi», у якой удзельнiчаюць мiнiстэрствы i органы дзяржкiравання, банкi i грамадскiя арганiзацыi.

— Да нашага прыезду, а мы ўжо гадоў пяць запар наведваемся да выхаванцаў Бялынiцкай дапаможнай школы-інтэрната, дзеці звычайна рыхтуюць канцэрт. Мы дорым ім прысмакі, а ў гэтым годзе падрыхтавалі і вялікі каштоўны падарунак, — распавядае намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльна-бытавых пытаннях дзяржаўнага аб’яднання «Белдругасмет» Аляксандр Анчук.

— Мы ўжо ў трэці раз едзем да хлопчыкаў i дзяўчынак з Сенненскай школы-інтэрната. На гэты раз наша місія — пазнавальна-адукацыйная, — гаворыць намеснік начальніка ўпраўлення па маркетынгу ЗАТ «РРБ-Банк» Алена Наркевіч. — Наперадзе ў кожнага выхаванца — дарослае самастойнае жыццё, ён павінен быць фінансава адукаваным, таму наш спецыяліст правядзе адкрыты ўрок «Банкаўская пластыкавая картка. Электронны міжнародны кашалёк». Затым мы ўручым дзецям кнігу «Грашовая азбука» і, вядома ж, розныя падарункі. Прычым усе пакеты імянныя, у іх укладзены паштоўкі, падпісаныя канкрэтнаму дзіцяцi.

Заўтра ў дзіцячае аддзяленне «Баравічок» санаторыя «Радон» не з пустымі рукамі адправяцца работнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Беларусі. У дзіцячым гарадку Ленінскага раёна Мінска чакаюць дэлегацыю з «Камунаркi», а выхаванцы Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей з саматычнай паталогіяй прымуць гасцей з Ваеннай акадэміі Беларусі.

Юлiя ПАЛТАЎСКАЯ, «Р»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхаванцы Бялынiцкай дапаможнай школы-інтэрната, Грозаўскай i Сенненскай школ-інтэрнатаў прымаюць гасцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика