Дзе купіць лясную красуню?
21.12.2013
—
Новости Общества
|
Елачныя базары на Міншчыне распачнуць сваю работу 20 снежня.
У вобласці будуць арганізаваны 232 гандлёвыя кропкі — ва ўсіх лясніцтвах, лясгасах, раённых цэнтрах і гарадах вобласці. На елачных базарах будуць прадавацца елкі і сосны. Таксама можна будзе набыць кампазіцыі з елачных галінак, шышак і маляўнічых стужак. «У гэтым навагоднім сезоне мы плануем прадаць не менш за 50 тысяч навагодніх дрэў. Кошт елак і соснаў будзе залежаць ад іх вышыні. Напрыклад, дрэўцы да 1 метра ў сярэднім абыдуцца ў 45 тысяч, ад аднаго да двух метраў — 55 тысяч, 2—3 метры — 70 тысяч рублёў», — расказвае начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Андрэй Кошаль. Дарэчы, у кожным лясгасе ўстаноўлены свае цэны на навагоднюю прадукцыю для рэалізацыі на елачных базарах. Калі чалавек будзе звяртацца непасрэдна ў лясгас або лясніцтва, кошт навагодніх дрэў будзе меншы. Марына АРЫНIНА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Елачныя базары на Міншчыне распачнуць сваю работу 20 снежня. |
|