Віцебскія таксісты зрабілі кліентам навагодні падарунак - двайны тарыф. 21.by

Віцебскія таксісты зрабілі кліентам навагодні падарунак - двайны тарыф

10.01.2014 12:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пер­шы дзень гэ­та­га го­да ві­цеб­скія так­сі пе­ра­во­зі­лі па­са­жы­раў па двай­ным та­ры­фе. Гэта ста­ла не­пры­ем­ным сюр­пры­зам для га­ра­джан і гас­цей го­ра­да.

Наш чы­тач па­пра­сіў удак­лад­ніць: ці ме­лі ра­цыю ў служ­бе так­сі "Блюз", ка­лі кан­ста­та­ва­лі, што па­езд­ка бу­дзе каш­та­ваць у два ра­зы да­ра­жэй, чым звы­чай­на? І гэ­та 1 сту­дзе­ня, ка­ля 16.00! Не ноч­чу ж!

- А як жа быць з па­ка­зан­ня­мі так­со­мет­ра, дзе па ло­гі­цы па­він­ны быць "за­ма­ца­ва­ны" кан­крэт­ныя та­ры­фы? Мне зна­ё­мы так­сіст рас­каз­ваў, што там нель­га ні­чо­га мя­няць. І ні­я­кіх "на­ва­год­ніх" та­ры­фаў быць не па­він­на! Па та­кой ло­гі­цы, мож­на ў на­ва­год­нюю ноч за­пал­ку пра­да­ваць да­ра­жэй, чым увесь па­чак? І ро­ды жы­ха­роў за­меж­жа 31 снеж­ня - 1 сту­дзе­ня пры­маць па двай­ным та­ры­фе! - эма­цы­я­наль­на раз­ва­жаў жы­хар аб­лас­но­га цэнт­ра.

Да­рэ­чы, аў­тар гэ­тых рад­коў так­са­ма ве­ча­рам 1 сту­дзе­ня па­чуў ад дыс­пет­ча­ра яшчэ ад­ной служ­бы так­сі - "184" ("Сямей­нае") - што за па­езд­ку трэ­ба бу­дзе за­пла­ціць удвая да­ра­жэй.

У Ка­мі­тэ­це дзярж­кант­ро­лю па­ра­і­лі па­тэ­ле­фа­на­ваць у транс­парт­ную ін­спек­цыю. У апош­няй кан­ста­та­ва­лі, што не кант­ра­лю­юць та­ры­фы пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў. Але ж, каб па­вы­сіць ца­ну, без­умоў­на, ней­кія аб­грун­та­ван­ні па­він­ны быць. Аднак ні­я­ка­га афі­цый­на­га ліс­та ў ін­спек­цыі ня­ма. Па­чуў па­ра­ду па­тэ­ле­фа­на­ваць у абл­вы­кан­кам.

У ад­дзе­ле транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма ўваж­лі­ва вы­слу­ха­лі і па­ра­і­лі звяр­нуц­ца… у Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю або гар­вы­кан­кам. Маў­ляў, у іх кам­пе­тэн­цыі пра­ве­рыць…

Ка­лі да­піс­ваў­ся гэ­ту ін­фар­ма­цыю, зноў па­тэ­ле­фа­на­ваў чы­тач. Я па­абя­цаў яму ад­пра­віць пісь­мо­вы зва­рот у гарвыкан­кам ці абл­вы­кан­кам, каб у вы­ні­ку пра­вер­кі рас­тлу­ма­чы­лі за­кон­насць па­вы­шэн­ня та­ры­фу па­слуг так­сі ў пер­шы дзень но­ва­га го­да.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пер­шы дзень гэ­та­га го­да ві­цеб­скія так­сі пе­ра­во­зі­лі па­са­жы­раў па двай­ным та­ры­фе. Гэта ста­ла не­пры­ем­ным сюр­пры­зам для га­ра­джан і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика