Выбух з наступствамі. 21.by

Выбух з наступствамі

21.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дачыненні да былога галоўнага ўрача Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.

— У выніку выбуху газавай сумесі былі цяжка паранены два супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя — слесары-сантэхнікi, якія ад атрыманых траўм памерлі, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусi па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. — Выбух адбыўся, калі работнікі прасушвалі пасля затаплення памяшканне перадаперацыйнай. Кіраўнік, які займаў у той час пасаду галоўнага ўрача бальніцы, даў указанні падначаленым скрыць сляды выбуху. Па гэтай прычыне наўмысна знішчана і страчана частка доказаў па крымінальнай справе аб парушэнні правілаў аховы працы, якія прывялі па неасцярожнасці да гібелі рабочых. Акрамя таго, не былі прыняты меры для своечасовай шпіта¬лізацыі пацярпелых у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дзеянні ўрача кваліфікаваны як злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў са штрафам або без яго i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На былога галоўнага урача гродзенскай бальніцы завялі справу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика