| Расклад правядзення цэнтралізаванага тэставання сёлета
					22.04.2014
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				  Першае ЦТ пройдзе 14 чэрвеня. Фота zn.by.У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у 2014 годзе. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Міністэрства адукацыі. Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, тэставанне па беларускай мове пройдзе 14 чэрвеня, рускай мове − 15-га, грамадазнаўстве − 17-га, біялогіі − 19-га, матэматыцы − 20-га, гісторыі Беларусі − 22-га, хіміі − 23-га, фізіцы − 24-га, сусветнай гісторыі найноўшага часу − 25-га, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай) − 27-га, геаграфіі − 28 чэрвеня. Пачатак экзаменаў у 11.00. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень будзе праходзіць з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ці Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога. Рэзервовым днём для правядзення ЦТ вызначана 5 ліпеня, само тэставанне ў рэзервовы дзень будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пачатак у 11.00. З пералікам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць рэгістрацыю абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі. Паводле . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у 2014 годзе. 
 | 
		
		
		 |