Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню». 21.by

Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню»

12.06.2014 14:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Былы палітзняволены, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец прэзентаваў у Мінску 11 чэрвеня кнігу «Беларуская глыбіня», напісаную ім падчас адбывання абмежавання волі ў вёсцы Куплін (Брэсцкая вобласць).




«Беларуская глыбіня» пачалася для мяне з усмешкі пракурора ў судзе за Плошчу. Зачытвалі матэрыялы абвінавачання, у тым ліку мае характарыстыкі. Адна з іх ад Аб'яднання беларусаў свету гаварыла: «Не саджайце Севярынца ў турму, ён чалавек творчы. У мінулы раз, калі сядзеў за палітыку на «хіміі», напісаў кніжку «Лісты з лесу», — расказаў аўтар.




«У гэты момант я бачу, як пракурор усміхаецца. Гэта даволі рэдкая з'ява — усмешка пракурора. А тут яна была такая яркая, белазубая. Ён аж падаўся наперад, як быццам жадаў падзяліцца з усімі прысутнымі вельмі ўдалай рэплікай, але стрымаўся, сеў на сваё месца. І ў гэты момант я зразумеў: «Пісаць табе, Севярынец, чарговую кніжку на чарговай «хіміі», — прадоўжыў палітык.





Кніга «Беларуская глыбіня» ўяўляе сабою зборнік з 84 эсэ. Першае з іх носіць такую ж назву, як і кніга, апошняе завецца «Воля».

«Для мяне «Беларуская глыбіня» гэта была, у першую чаргу, спроба ўгледзецца ў беларускую глыбінку — для мяне цяпер гэта ўжо не глыбінка, а сапраўдная глыбіня, угледзецца ў вочы беларусаў, убачыць там тое, што я не ўбачу і на другім канцы зямнога шара, угледзецца ў сваё ўласнае сэрца. Таму што, калі мы прыгледзімся і да Беларусі, і да блізкага, і да самога сябе, то мы ўбачым Бога. Мы ўбачым вобраз і падабенства Божае ў кожным чалавеку», — сказаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД.



Павел Севярынец, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага, адбываў трохгадовае пакаранне за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Яго арыштавалі ў ноч на 20 снежня на выхадзе з плошчы Незалежнасці. Пяць месяцаў пасля арышту Севярынец правёў у следчым ізалятары КДБ.

У маі 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі ў куплінскай спецкамендатуры № 7.

Ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні і амністыі Севярынцу было адмоўлена. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Паўла Севярынца палітычным зняволеным. Яго вызвалення патрабавалі Еўрасаюз і ЗША.

Пасля вызвалення ў кастрычніку 2013 года палітык заявіў: «Мяне хацелі ізаляваць, пазбавіць волі, а на самай справе адкрылі мне беларускую глыбіню, тую Беларусь, пра якую я і не здагадваўся».



Арцём ШРАЙБМАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«І ў гэты момант я зразумеў: «Пісаць табе, Севярынец, чарговую кніжку на чарговай «хіміі»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика