Кліентаў аўтазаправачных станцый "А-100" будуць абслугоўваць па-беларуску. 21.by

Кліентаў аўтазаправачных станцый "А-100" будуць абслугоўваць па-беларуску

08.01.2015 16:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня 2015 года сетка АЗС “А-100” пачала пераходзіць на беларускую мову. Аператарам рэкамендавана звяртацца да роднай мовы ў абслугоўванні кліентаў.

– Наша мэта – пашырэнне моўнага асяроддзя, бо “А-100” – прыватная сетка аўтазаправачных станцый з беларускім капiталам. Мы паважаем нашу Радзiму, шануем мову, ганарымся беларускiм”, – каментуе генеральны дырэктар ГК “А-100 АЗС” Ірына Валадзько.

На працягу 4 месяцаў супрацоўнікі кампаніі аднаўлялі мову па праграме арганізатараў курсаў “Мова Нанова”, а таксама на ўнутраных трэнінгах. Цяпер вядзецца праца па стварэнні моўнага асяроддзя на паліўных станцыях.

Пераход на беларускую мову будзе ажыццяўляцца паступова. Па-першае, афіцыйныя вэб-рэсурсы сеткі будуць (і ўжо часткова сталі) беларускамоўнымі. Па-другое, аператарам рэкамендавана абслугоўваць кліентаў на беларускай мове. Па-трэцяе, будуць заменены ўсе рэкламныя матэрыялы ў гандлёвых залах, з'явяцца цэтлікі на таварах на беларускай мове.

– Мы ганарымся тым, што ў даволі кароткі тэрмін пачалі здзяйсняць сваю мару – сталі імкнуцца размаўляць па-беларуску. Сёння падчас абслугоўвання можна пачуць прыемнае “Калі ласка! Дзякуй! Прыязджайце да нас зноў!” – адзначае апошнія перамены ў кампаніі Ірына Валадзько. – Будзем таксама ўдзячныя за крытыку. Мы адкрытыя для парадаў i прапаноў.

Некаторыя кліенты АЗС ужо адкаментавалі навіну ў сацыяльных сетках. Так, палітычны актывіст Зміцер Дашкевіч у сваей стужцы Facebook напісаў: 

– З трох апошніх заправак А-100 толькі на адной размаўлялі на трасянцы, а так нават на "дзякуй" – толькі "пож-жалуйста". Відаць, кіраўніцтва разважала, што супрацоўнікі, ня ведаючы дзе каробка перадач, – сядуць адразу ды паедуць. Але спачатку трэба было навучыць на “дзякуй” казаць “калі ласка”, потым даехаць да таго, каб па-беларуску хаця б з беларускамоўнымі, потым “дзякуй” і “калі ласка” – усім і без разбору, а потым ужо 4-ая і 5-ая перадачы – па-беларуску з усімі і паўсюль.

Група кампаній “А-100 АЗС” была створана ў 1994 годзе. Гэтым летам прыватная сетка паліўных станцый правяла знакамітую акцыю “Ровар за дзякуй”. У спецыяльна арганізаваных велапракатах у Мінску можна было атрымаць ровар на тэрмін да 2 гадзін  бясплатна. "Ровар за дзякуй" узялі 10 тысяч чалавек з 15 краін свету.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2015 года сетка АЗС "А-100" пачала пераходзіць на беларускую мову. Аператарам рэкамендавана звяртацца да роднай мовы ў абслугоўванні кліентаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика