Віцебск TUT. Сяргей Маркаў: "Гораду не хапае дзіцячых пляцовак, беларускай кавярні і дрэў"
11.05.2015 12:16
—
Новости Общества
|
Віцебская рэдакцыя пачынае серыю бліц-інтэрв'ю з жыхарамі абласнога цэнтра. У іх гараджане будуць дзяліцца сваімі думкамі пра жыццё ў Віцебску і крыху распавядаць пра сябе.
Але ў адрозненне ад аналагічных праектаў у калег, дзе ў назве фігуруе назва гараджан - гамяльчане, магілёўцы, гродзенцы - у нас будзе проста "Віцебск TUT": каб нікога не пакрыўдзіць з-за спрэчнай назвы. Ні тых, хто лічыць сябе віцяблянамі, ні тых, каму больш даспадобы быць віцябчанамі. Мы будзем гутарыць з рознымі гараджанамі: вядомымі і не вельмі. Героем наступнага інтэрв'ю можаце стаць і вы. Нашым першым суразмоўцам стаў Сяргей Маркаў - філолаг, тэлежурналіст, вядучы віцебскіх курсаў - Вы карэнны жыхар Віцебска? - Так. Я звычайны віцебскі малец і ганаруся гэтым. Як ні банальна, для мяне гэта самы прыгожы і таямнічы горад на зямлі, у ім нарадзіліся славутыя людзі, якіх ведаюць на ўсёй планеце. - У чым "фішка" Віцебска, яго адрозненне ад іншых гарадоў? - Для многіх гэта, пэўна, "Славянскі базар", але не для мяне. Я на гэты час імкнуся з'ехаць з горада. Можа, "фішка" ў тым, што горад натхняе на творчасць, паветра проста прасякнута нейкім таямнічым духам. Нашыя жыхары - таксама фішка: звонку вельмі стрыманыя, нават прахалодныя ў адрозненні ад гарачых і адкрытых гарадзенцаў (прывітанне Алесю Дзянісаву), але ж на самой справе вельмі чуллівыя, ім можна давяраць. Праўда, часам у іхніх галовах такі творчы бедлам! Але ж гэта наша фішка. - Чаго Віцебску і яго жыхарам не хапае? - Помніка Хатабычу (аўтар знакамітай казкі Лазар Лагін нарадзіўся ў Віцебску - TUT.BY), пляцовак для дзяцей, парку атракцыёнаў, бо, на жаль, акрамя тэатра "Лялька" (вялікі дзякуй яго супрацоўнікам) няма куды пайсці з малымі. Не хапае дрэў і дзьмухаўцоў - іх шмат знішчылі. Трэба ўсталёўваць больш помнікаў славутым сынам Віцебшчыны і тым, хто быў з ёй звязаны лёсам: Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву, Іегудзе Пэну, Казіміру Малевічу, Фёдару Шмакаву, Браніславу Эпімах-Шыпіле, Анатолю Багатырову, Мікалаю Яроменка-малодшаму. Не стае тэатралізаванага шэсця казачных герояў на Дзень горада, як гэта было ў маім дзяцінстве. Не хапае рэстарацыі ці кавярні з сапраўднай беларускай кухняй. Калі прыязджаюць замежныя госці, робіцца сорамна, што не маем свайго. А таксама не хапае сметніц! - Што ў горадзе трэба памяняць? І што, на ваш погляд, нескладана палепшыць без вялікіх фінансавых выдаткаў і папяровага бюракратызму? - Калі б можна было адматаць час назад, то першае, што вярнуў бы - плошчу Перамогі, тую, на якой прайшло дзяцінства: прыгожую, зялёную, з цудоўнымі дрэвамі, альпійскай горкай, каменнай брамай. Як можна амаль кожныя выходныя рабіць там канцэрты, на якіх раве музыка? Трэба ж хоць крыху думаць пра тых, хто жыве побач - а гэта малыя дзеці, пенсіянеры і звычайныя людзі, якім на выходных неабходны адпачынак. Вялікія канцэрты можна праводзіць і на пляцоўках за межамі горада, напрыклад, у раёне аэрапорта. Патрэбна толькі арганізаваць туды транспартны рух падчас правядзення мерапрыемстваў. Трэба перайменаваць вуліцы ў старажытным Віцебску, надаць ім мінулыя найменні. Пачынаць неабходна з вуліцы Суворава, былой Узгорскай. Вельмі хочацца, каб улады раіліся з жыхарамі наконт радыкальных змен у горадзе. Гэта павінны былі зрабіць, калі займаліся рэканструкцыяй плошчы Перамогі. Калі плануюць ўсталёўваць новы помнік, таксама павінны раіцца. Напрыклад, зараз улады жадаюць Як паказвае - Ваша любімае месца ў горадзе? І дзе, па-вашаму, жыве душа Віцебска? - Шмат любімых месцаў - старажытная частка горада, узбярэжжы Дзвіны, Віцьбы, Лучосы. І, зразумела, вуліцы, дзе прайшло дзяцінства - Маскоўскі праспект, вуліца Чкалава. Душа Віцебска, пэўна, лунае недзе сярод вузенькіх старых вулачак і часам сумуе па Шагалу. А яшчэ яна жыве ў кніжках і творах мастацтва. У дзяцінстве яна была для мяне ў кніжцы Маіны Бабарыкі "А у нас во дворе…", зараз - у кнігах Таксама яна - у кожным жыхары, які любіць і шануе свой горад. Віцебск заўжды са мной, нават калі я вельмі далёка ад яго. - Ці ёсць у вас любімая гісторыя, легенда, верш пра Віцебск? - Усе нашыя легенды вельмі цікавыя - пра Замкавую гару, пра Юр'еву і г.д. Гісторыя Віцебска ўвогуле вельмі цікавая. З вершаў падабаецца "Марк Шагал" Роберта Раждзественскага. - Ці былі выпадкі, калі вы з гонарам казалі або думалі: "Я з Віцебска"? - Ніяк інакш і не бывае, кожны дзень і толькі з гонарам! - Наколькі часта вы сустракаеце ў Віцебску беларускамоўных людзей? - На жаль, у нас, пэўна, мінімальная колькасць беларускамоўных людзей у параўнанні з іншымі гарадамі. Але ж яны ёсць і іх становіцца ўсё больш. Зараз шмат не толькі моладзі, але і людзей сталага веку, які жадаюць размаўляць на роднай мове. І гэта не можа не радаваць! Курсы "Мова нанова" створаны менавіта для гэтага - вучыць людзей размаўляць па-беларуску, шанаваць і ганарыцца беларушчынай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы пачынаем праект "Віцебск TUT" - серыю бліц-інтэрв'ю з жыхарамі. Першы госць - Сяргей Маркаў, вядучы курсаў "Мова нанова". |
|