Папулярная навука па-беларуску пра космас шыварат-навыварат ужо ў сераду. 21.by

Папулярная навука па-беларуску пра космас шыварат-навыварат ужо ў сераду

25.05.2015 17:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтастопам па галактыцы і Павел Касцюкевіч. Леанарда да Вінчы і Язэп Драздовіч. Воз Святога Іллі і Вялікая Мядзведзіца. Не бачыце сувязі? Прыходзьце на "Папулярную навуку па-беларуску" і атрымайце тлумачэнні. У сераду, 27 мая адбудецца чарговая сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый ад "Знайдзі Сваіх" пры падтрымцы TUT.BY.

Апошнюю сустрэчу ў сезоне яе арганізатары мяркуюць зрабіць самай цікавай і незвычайнай. Гаворка пойдзе пра космас у паданнях, фільмах, кнігах ды іншыя цікавосткі. Пісьменнік і перакладчык Павел Касцюкевіч распавядзе пра тое, колькі часу патрабуе пераклад твораў Адама Дугаласа ды якія складанасці чакаюць тых, хто бярэцца за гэтую справу.

Пасля гаворка пойдзе пра творчасць знакамітага мастака Язэпа Драздовіча і яго "Нябесныя бегі". А таяніцу беларускіх народных ўяўленняў пра зоркі, сузор'і і мецеоры раскрые Цімафей Авілін, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаруры, этнаастраном.

Напрыканцы ўдзельнікаў чакае "Свая гульня"! Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто гатовы да каманднай гульні ды не баіцца інтэлектуальных выпрабаванняў. Тэма анікому не падасца трывіяльнай: касмічная сага Star Wars і не менш папулярная зорная франшыза Star Trek. Акрамя таго ў госці чакаюць удзельнікаў Юнікону з беларускага фэндому Зорных войн.

Чакаем усіх, серада, 27 мая, а 19-ай, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікаў чакае "Свая гульня", тэмай якой стане нетрывіяльная касмічная сага Star Wars і не менш папулярная зорная франшыза Star Trek.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика