Віцебск упершыню адсвяткуе дзень даравання Магдэбургскага права
16.03.2016 16:20
—
Новости Общества
|
Віцебск 17−18 сакавіка ўпершыню адзначыць дзень даравання гораду Магдэбургскага права. У праграме — шэраг культурніцкіх імпрэз, паведаміў TUT.BY адзін з арганізатараў свята, навуковы супрацоўнік музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Уладзімір Булаўскі. Так, 17 сакавіка ў ратушы адбудуцца лекцыя-экскурсія «Старажытны Віцебск» вядомага гісторыка Леаніда Калядзінскага (а 15-й) і адкрытая лекцыя «Магдэбургскае права ў Беларусі» (а 16-й). У 17.30 віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар правядзе экскурсію па горадзе. 18 сакавіка святкаванне пройдзе ў канцэртным зале «Віцебск». У 18.00 тут прэзентуюць праект «Віцебская харугва» клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». А ў 19.00 на сцэну выйдзе гурт «Стары Ольса» і запросіць на сярэднявечную дыскатэку. Ініцыятыва святкавання гістарычнай даты належыць кіраўніку клуба «Варгенторн» Сяргею Бабенка. «Права на самакіраванне гарады Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўвалі ў XIV-XVIII стагоддзях, яно спрыяла іх эканамічнаму і культурніцкаму развіццю. Гэтай частцы гарадской гісторыі надаецца не так шмат увагі, як хацелася б. Наша ідэя — адзначыць дату, калі горад атрымаў права на самакіраванне, і расказаць сучасным жыхарам пра гісторыю і культуру тагачаснага Віцебска. Спадзяемся, што іншыя беларускія гарады падхопяць ініцыятыву, і з часам гэта ператворыцца ў серыю святкаванняў па ўсёй краіне», — адзначыў TUT.BY Сяргей Бабенка. На працягу года арганізатары плануюць правесці іншыя лекцыі па гісторыі горада, конкурс для дызайнераў (каб гістарычная сімволіка добра выглядала на сувенірах), круглы стол для краязнаўцаў і іншае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Права на самакіраванне гарады ВКЛ выкарыстоўвалі ў XIV-XVIII стагоддзях, яно спрыяла іх эканамічнаму і культурніцкаму развіццю.
|
|