Францыск Скарына - пралетарскі першадрукар. Як у БССР святкавалі 400-годдзе беларускага друку
07.12.2016 09:14
—
Новости Общества
|
У 2017 годзе Беларусь збіраецца з размахам адзначыць 500-гадовы юбілей кнігадрукавання. Дзяржаўныя ўстановы і грамадскія аб’яднанні рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў з нагоды выдання першай друкаванай кнігі палачанінам Францыскам Скарынай у Празе у 1517 годзе. Ужо ў гэтым годзе адбыўся Чаму 400-годдзе друку святкавалі 91 год таму, дзе планавалі паставіць помнік Скарыне і для чаго фатаграфавалі Полацк з аэраплана? TUT.BY раскажа сваім чытачам, як у савецкай Беларусі адзначалі юбілей беларускага кнігадрукавання. Адным з першых, хто выказаў ідэю адзначыць у 1925 годзе 400-лецце беларускага друку, быў гісторык, літаратуразнавец і палітык Вацлаў Ластоўскі. На старонках свайго часопіса «Крывіч», які выдаваўся ў Каўнасе, Ластоўскі прапанаваў для юбілейнай даты ўзяць за адлік год выдання Францыскам Скарынай кнігі «Апостал» на тэрыторыі ВКЛ у Вільні ў 1525 годзе. Цяперашняе святкаванне 500-гадовага юбілею вядзе адлік ад першага выдання, здзейсненага Скарынай у чэшскай Празе ў 1517 годзе. Як гэта не дзіўна, ідэю былога прэм’ер-міністра БНР хутка падхапілі у БССР. Ужо на пачатку 1925 года ў беларускай савецкай прэсе пачалі з’яўляцца артыкулы пра падрыхтоўку да святкавання юбілея кнігадруку. ![]() У сярэдзіне 1920-х у БССР на афіцыйным узроўні пачала праводзіцца беларусізацыя — палітыка дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва краіны ў нацыянальным ключы. У межах палітыкі беларусізацыі ствараліся беларускамоўныя школы, пераводзілася на беларускую мову справаводства, пашыралася выданне газет і часопісаў на беларускай мове, павялічыўся набор у партыйныя і савецкія органы, а таксама ў шэрагі Чырвонай арміі прадстаўнікоў карэннай нацыі, то бок беларусаў. Таму не дзіва, што свята беларускага друку вельмі добра ўпісалася ў тагачасныя рэаліі савецкай Беларусі. Адзначаць 400-годзе прыняліся на самым высокім узроўні. У вясну 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры (у 1929 годзе рэарганізаваны у Беларускую акадэмію навук) была створана Скарынінская юбілейная камісія, якая займалася справамі арганізацыі ўрачыстасцяў. ![]() ![]() Сярод асноўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею беларускага кнігадруку была арганізацыя Першай Усебеларускай выстаўкі. Падрыхтоўка да яе ішла амаль цэлы год, экспазіцыя выстаўкі была адчынена для наведвальнікаў 6 снежня 1925 года ў памяшканнях Камуністычнага ўніверсітэту па вуліцы Ўніверсітэцкай (цяпер Кірава) у Мінску. Свае працы на выставе паказалі як мастакі з БССР, так і творцы з іншых рэспублік СССР. Усяго на выставе было каля 1000 твораў жывапісу, графікі і скульптуры. ![]() Шэраг прац выставы быў прысвечаны першадрукару Францыску Скарыне. Так у экспазіцыі быў прадстаўлены бюст асветніка работы мінскага скульптара Абрама Бразера (1892−1942). Мінскі мастак Якаў Кругер (1869−1940) да выставы падрыхтаваў партрэт Ф. Скарыны, выкананы ў стылістыцы партрэтаў XVI стагоддзя. ![]() Акрамя таго беларускія мастакі ў 1925 годзе па загаду Інстытута беларускай культуры займаліся распрацоўкай так званага Скарынінскага шрыфту — стваралі кірылічны беларускі шрыфт для масавага ужытку на падставе графікі з кніг Францыска Скарыны. Першыя варыянты гэтага шрыфту выкарыстоўваліся пры афармленні плакатаў, кніг і часопісаў ужо ў 1925 годзе. Пазней шрыфт Скарыны быў ужыты на гербе БССР, зацверджаным у 1927 годзе. ![]() ![]() ![]() У межах кампаніі святкавання 400-годдзя беларускага друку ўрадам БССР былі выдзелены сродкі на набыццё арыгіналаў 6 кніг скарынінскай бібліі, выдадзенай у Празе ў 1517−1519 гады. Сёння гэтыя кнігі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. ![]() У восень 1925 года Скарынінская камісія ІнБелКульта яшчэ не вызначылася з дакладнай датай святкавання юбілею, але пэўны шэраг мерапрыемстваў быў ужо акрэслены. Так планавалася, што асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы будуць праходзіць у Полацку, там жа збіраліся ўсталяваць памятную дошку і нават помнік Скарыне. Памятную дошку хацелі павесіць і ў Мінску. Да юбілейнай даты павінны быў выйсці зборнік навуковых прац прысвечаных жыццю і дзейнасці беларускага першадрукара. Таксама планавалася распаўсюдзіць звесткі пра Францыска Скарыну праз савецкія перыядычныя выданні. І калі ўзгаданы зборнік быў выдадзены толькі ў 1926 годзе, то азнаямляльныя артыкулы пра Скарыну з’явіліся ў беларускай прэсе ўжо ў 1925 годзе: матэр’ялы былі надрукаваны ў дзіцячым піянерскім часопісе «Беларускі піонэр», часопісе ЦК ленінскага камсамола «Малады араты», у выданні Наркамата асветы часопісе «Асьвета», у літаратурным часопісе «Полымя» і інш. ![]() ![]() ![]() У сувязі са значансцю постаці Францыска Скарыны для беларускага кнігадруку савецкія ўлады БССР нават правялі шэраг перайменаванняў дзяржаўных устаноў і нават вуліцы ў Мінску ў гонар асветніка. Так, напрыклад, полацкая друкарня «Полацкі араты», якая выпускала рускамоўную газету «Полоцкий пахарь», з 1926 года стала называцца друкарня «Полацкі арты» імя Ф.Скарыны. ![]() Не толькі мастакі і скульптары творча пераасэнсоўвалі вобраз Францыска Скарыны. Беларускія паэты і пісьменнікі ў 1925 годзе таксама прысвячалі першадрукару свае творы. ![]() ![]() Галоўныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя беларускага друку адбыліся ў Полацку 30 снежня, напярэдадні свята 25 снежня ў полацкім краязнаўчым таварыстве адбыўся агульны сход прысвечаны юбілею. ![]() ![]() Афіцыйныя мерапрыемствы па святкаванні юбілею беларускага друку не абмежаваліся толькі 1925 годам, праца над папулярызацыяй спадчыны Скарыны працягнулася і ў 1926 годзе. У гэтым годзе выйшаў у свет зборнік навуковых артыкулаў «Чатырохсотлецьце беларускага друку», над якім у Інстытуце беларускай культуры працавалі ўвесь мінулы год. У зборніку былі размешчаны працы такіх знакамітых беларускіх і расійскіх даследчыкаў як Антон Ясінскі (1864−1933), Мацей Любаўскі (1860−1934), Уладзімір Пічэта (1878−1947), Мікола Шчакаціхін (1896−1940) і інш. У выданні было багата ілюстрацый, а вокладка мела арыгінальны выгляд — малюнак, зроблены ў эклектычным стылі, спалучаў элементы афармлення скарынаўскай Бібліі 1517 года, шрыфт Скарыны і савецкую сімволіку. Над вокладкай зборніку працавала настаўніца мастацкага тэхнікума ў Віцебску Марыя Лебедзева. ![]() Акрамя таго спецыяльна для зборніка полацкім фатографам Юдэлем Бермантам быў зроблены шэраг фотаздымкаў Полацка. Каб засняць агульны віда горада фотамастак нават скарыстаўся аэрапланам. ![]() ![]() ![]() 1925 знакавы год для беларускай культуры. Веды пра Францыска Скарыну, першага беларускага друкара, дзякуючы пэўнай палёгцы ў ідэалогіі савецкай краіны, дайшлі, мабыць, да кожнай сялянскай хаты, да кожнага працоўнага закутка — так шырока асвятлялася дзейнасць першадрукара ў беларускай савецкай прэсе таго часу. Дзясяткі мастацкіх твораў і навуковых прац праслаўлялі прагрэсіўную дзейнасць ураджэнца Полацка. Безумоўна, такі «разгул нацыяналізму» спадабаўся далёка не ўсім. Ужо ў 1927 у бальшавіцкай партыі Беларусі пачаліся раздавацца крытычныя водгукі наконт палітыкі беларусізацыі і яе ўхілу у бок нацыяналізму. У 1930 годзе па сфабрыкаванай справе аб «Саюзе вызвалення Беларусі» на лаве падсудных апуналася вялікая колькасць тых мастакоў, літаратараў, навукоўцаў і краязнаўцаў, якія яшчэ некалькі год да гэтага актыўна працавалі над захаваннем і распаўсюдам спадчыны Францыска Скарыны ў Беларусі і за яе межамі. Шмат хто з іх не перажыў тых хваляў рэпрэсій, што абрынуліся на краіну ў 1930-я гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму 400-годдзе друку святкавалі 91 год таму, дзе планавалі паставіць помнік Скарыне і для чаго фатаграфавалі Полацк з аэраплана? TUT.BY раскажа сваім чытачам, як у...
|
|