Надбаўкі настаўнікам і нацыянальны ўніверсітэт. Дэпутат i палiтыкi абмеркавалi беларускую мову. 21.by

Надбаўкі настаўнікам і нацыянальны ўніверсітэт. Дэпутат i палiтыкi абмеркавалi беларускую мову

12.12.2016 16:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутат Алена Анісім і незарэгiстраваныя маладыя хрысціянскія дэмакраты ініцыявалі круглы стол на тэму «Перспектывы падтрымкі і развіцця беларускай мовы ў сістэме адукацыі». На павесцы была задача акрэсліць праблемы беларускай мовы у сістэме адукацыі, вызначыць іх прычыны і вынасці шляхі іх вырашэння. На круглы стол запрашалі чыноўнікаў зацікаўленых устаноў, Міністэрства адукацыі заявіла ажно шэсць чалавек, але ніхто з іх не прыйшоў.


Сустрэча моўнага клуба «Мова Нанова». Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Згодна с 50 артыкулам Канстытуцыі, дзяражава гарантуе выбар мовы выхавання і навучання. Таксама дзяржава павінна ставаць умовы для рэалізаціі гэтага права. Але ў рэальнасці тым бацькам, хто хоча, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску у дзіцячых садках і школах, трэба змагацца, сцвярджае Таццяна, ставаральніцай перашага беларускамоўнага класу ў Баранавічах.

— Прыйшлося абіваць парогі, пісаць лісты, нам гаварылі, што павінна набрацца 25 дзяцей, каб стварыць беларускамоўны класс. Потым усё ж зрабілі клас для маёй дачкі. Спачатку яна хадзіла ў яго адна, потым дадалася яшчэ дзве дзяўчыны. У пятым класе мы перавялі дачку ў гімназію, і зноўку пачалося, не набіралася гэтых 25 чалавек. Я пісала лісты да кіруючых органаў, у Міністэрства адукацыі, у Канстытуцыйны суд. Дапамагла асабістая сустрэча з прадстаўніком Мінадукацыі, ужо адтуль пачалі пісаць нашаму Мінгарвыканкаму. У другой чвэрці шостага класа мая дачка ўжо пайшла ў беларускамоўны клас. Зараз там вучыцца чатыры вучня, — распавяла пра свой вопыт Таццяна.

Яна сетуе, што нават ангельскага ў школах больш, чым беларускага, і па факту няма роўнасці правоў.


Акцыя пратэсту ў снежані 1994-га. Фота з кнігі С. Навумчыка «Сем гадоў Адраджэньня»

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства педуніверсітэта Дзмітры Дзядко адзначыў, што людзі не адчваюць унутранай патрэбы вывучаць беларускую мову. Да таго ж, на яго думку, мова значна палітызавана, і замест сферы культуры перайшла ў сферу палітыкі.

Ён прапанаваў павялічыць колькасць беларускамоўных класаў, што стала б сігналам для бацькоў запраўднага клопату дзяржавы за мову. Да таго ж, ён палічыў, што для заахвочвання настаўнікаў весці свае прадметы на беларускай мове, трэба рабіць ім надбаўкі ў памеры 10%, а лепш 30%.

Палітык і літаратар Павел Севярынец прапанаваў стварыць Дэпартамент беларускай мовы, а таксама выдзяляць на развіццё мовы і культуры па 2,5% з бюджэту і стварыць Нацыянальны інстытут.

— Сэнс не скатвацца да бюракратызацыі беларускай мовы і не рабіць усё для галачцы, а зрабіць бліскучы універсітэт з перадавымі сістэмамі адукацыі, магчыма, з прэстыжнымі стыпендыямі.


Урок фізікі ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Фото: Александр Корсаков, TUT.BY

У выніку круглага стала, вызначаных праблем і агучаных прапановаў прынялі рэзалюцыю. Паводле яе, удзельнікі круглага стала канстатавалі незадавальняльны стан беларускай мовы ў сістэме адукацыі. Удзельнікі лічаць неабходным пры пастаноўцы дзіцяці на ўлік у дзіцячы садок ці іншую ўстанову адукацыі прапанаваць пісьмова выбраць мову навучання. У кожным раённым цэнтры павінна быць беларускамоўная гімназія, а колькасць урокаў беларускай мовы ва ўсіх школах павінна быць пашырана. З мэтай заахвочвання выкладання розных дысцыплінаў на беларускай мове, зрабіць надбаўку настаўнікам у памеры 30%. Таксама рэзалюцыя патрабуе распрацаваць заканадаўчы акт аб адукацыі з улікам вопыту розных краін і патрэбамі сучаснага грамадства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Алена Анісім і незарэгiстраваныя маладыя хрысціянскія дэмакраты ініцыявалі круглы стол на тэму "Перспектывы падтрымкі і развіцця беларускай мовы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика