Паўфінал гандбольнай лігі. 21.by

Паўфінал гандбольнай лігі

21.04.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца дзіцяча-юнацкі гандбольны праект гандбольная ліга “ZUBR CUP”. Яго рэалізуе Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П.Мяшкова. У спаборніцтвах прымаюць удзел 16 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і Маларыты. Схема турніру шматступенчатая. Каманды разбіты на 4 групы па рэгіянальным прынцыпе. Групы А і В, напрыклад, прадстаўляюць заходнія рэгіёны краіны – Брэст, Баранавічы, Шчучын, Маларыту, Ашмяны, Гродна, Слонім і Слуцк. Фінальны раўнд “ZUBR CUP” пройдзе з 5 па 7 мая ў Брэсце ў межах ХХІІІ турніру памяці А.П.Мяшкова.
7-9 красавіка на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна прайшлі спаборніцтвы паўфінальнага этапу “ZUBR CUP” сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння. Памерацца сваімі гандбольнымі сіламі на пляцоўцы сышліся каманды юных спартсменаў Маларыты, Баранавіч, Шчучына і Слоніма. Падчас турніру было сыграна 6 гульняў. Маларыцкія гандбалісты сустракаліся са спартсменамі Шчучына (прайгралі з лікам 29:28), Слоніма (выйгралі з лікам 45:25) і Баранавіч (прайгралі з лікам 33:26). У выніковай турнірнай табліцы нашы юныя гандбалісты занялі ІІІ месца. Лепшым іграком спаборніцтваў стаў Яўген Букацюк, які ў вароты саперніка закінуў 25 мячоў.
Для маларыцкіх гандбалістаў такія спаборніцтвы – магчымасць палепшыць сваё спартыўнае майстэрства і набыць навыкі сур’ёзнага вопыту гульні.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: момант гульні гандбольнай лігі “ZUBR CUP” у Маларыце.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца дзіцяча-юнацкі гандбольны праект гандбольная ліга “ZUBR CUP”. Яго рэалізуе Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П.Мяшкова. У спаборніцтвах прымаюць удзел 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика