У Верхнядзвінскім раёне незаконна высеклі больш за 200 дрэў у лесе. 21.by

У Верхнядзвінскім раёне незаконна высеклі больш за 200 дрэў у лесе

14.06.2017 10:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

215 дрэў розных парод, не прызначаных для высечкі, спілавалі работнікі Верхнядзвінскага лясгаса. Распрацоўваючы лесасеку на тэрыторыі Стралкоўскага лясніцтва, секары добра выйшлі за яе межы. У выніку незаконна зрэзалі 39 кубаметраў лесу.

Верхнядзвінская міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету распачала адміністрацыйны працэс. Лясгасу трэба заплаціць штраф у памеры 1380 рублёў, пакрыць нанесеную шкоду — 2,5 тысячы рублёў, а таксама кошт незаконна нарыхтаванай драўніны на суму больш за 600 рублёў.

Падобнае парушэнне выявілі і работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі ў Рэмезаўскім лясніцтве Ельскага лясгаса. Пры правядзенні высечкі леснікі таксама зайшлі на суседнюю тэрыторыю і незаконна спілавалі 49 дрэў агульным аб’ёмам 20 кубаметраў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ляснічы, які сачыў за арганізацыяй работы на ўчастку. Яму давядзецца выплаціць каля 500 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясгасу трэба заплаціць штраф у памеры 1380 рублёў, пакрыць нанесеную шкоду - 2,5 тысячы рублёў, а таксама кошт незаконна нарыхтаванай драўніны на суму больш за 600...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика