Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку. 21.by

Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку

20.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

вучні сярэдняй школы № 1 саджаюць кветкі на клумбу ў гарадскім скверы
У мінулую суботу ў Давыд-Гарадку прайшоў суботнік, на які выйшлі калектывы амаль усіх гарадскіх арганізацый. Вясна выдалася надта імклівая. Марозны сакавік рэзка змяніўся спякотным красавіком. Аб чым сведчаць пабітыя тэмпературныя рэкорды аж за 34 гады.

Таму і спяшаюцца гарадчукі хутчэй прывесці ў парадак свой горад. У  мінулыкаля Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта ладзіць прыгожую клумбу яго калектыў
м годзе тут праводзіліся абласныя дажынкі, пасля якіх у падарунак гораду засталіся неймавернай прыгажосці клумбы.

Адну з іх узнаўляў калектыў Давыд-Гарадоцкага выканаўчага камітэта, перад будынкам якога яна знаходзіцца.вучні сш № 2 садзяць дрэвы па вуліцы Азёрнай
 

Вучні сярэдняй школы № 1 разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Віктарам Мікалаевічам Матусевічам і настаўнікам рускай мовы і літаратуры Святланай Мікалаеўнай Сыса садзілі ў гарадскім скверы кветкі розных гатункаў. Таксама вучні гэтай школы прыбіралі помнік загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.садзяць бярозкі каля дзіцячага садка № 2 г.
 

Зараз праходзіць дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу-2018”. Бярозкі і клёны былі дастаўлены і ў дзіцячы яслі-садок № 2 “Жар-Птушка”. Але не толькі калектыў садзіў дрэўцы. Як расказала загадчык садка Ірына Аляксандраўна Місюра, маленькія выхаванцы былі ў захапленні ад работы і з задавальненнем закопвалі саджанцы.

А вось вучні сярэдняй школы № 2 былі заняты пасадкай саджанцаў дрэў на вуліцы Азёрнай (насупраць аўтавакзала) і ў скверы на вуліцы Кастрычніцкай. Садзілі бярозы і клёны, які прадаставіў Давыд-Гарадоцкі ўчастак КУШВП “Столінская ЖКГ”.тэрыторыю каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайне прыбіраюць вучні сярэдняй школы № 1

У гэтым годзе працаваў атрад валанцёраў. Як дадала педагог-арганізатар і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Наталля Уладзіміраўна Казакевіч, вучні, занятыя пасадкай дрэў, уваходзяць у атрад “GREEN – ДГ” (зялёны Давыд-Гарадок).  А вучні 5-6 класаў займаліся ўборкай прышкольнай тэрыторыі.

Таксама ў навядзенні парадку прынялі ўдзел калектывы Давыд-Гарадоцкага філіяла Столінскай ЦРБ, Дома культуры, бібліятэкі, выратавальнай станцыі, хлебазавода, ДГЭМЗа, аддзяленняў сувязі, ДЮСШ, музычнай школы, дзіцячага садка № 1, Давыд-Гарадоцкага ўчастка КУШВП “Столінская ЖКГ”. Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслаў Васільевіч Стаднік выказаў падзяку ўсім, бо толькі дзякуючы агульным намаганням можна зрабіць прыгожым горад.

 

Ганна МЕЛЬНІК

Фота

Аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў Давыд-Гарадку прайшоў суботнік, на які выйшлі калектывы амаль усіх гарадскіх арганізацый. Вясна выдалася надта імклівая. Марозны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика