Крымінал-дайджэст
24.04.2018
—
Новости Общества
|
Клапатлівы сябар У Снядзіне мужчына выпіваў з таварышам. Заўважыўшы, што той захоўвае грошы ў цукарніцы, скарыстаўся халатнасцю сабутэльніка і выцягнуў 100 рублёў, з якімі пайшоў за “дабаўкай” у краму. Спіртное распілі разам. Затым злодзей адважыўся на паўторны крадзёж. У выніку было скрадзена 200 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса. Прамазаў? Петрыкаўчане С. і Т. сумесна з ураджэнцам Архангельска У. у стане алкагольнага ап'янення пашкодзілі 11 пралётаў бетоннай агароджы ў Петрыкаве, прычыніўшы райжылкамгасу маёмасную шкоду. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса. “Будзе” кухня Невядомы ў перыяд часу з лістапада па 8 красавіка ў Сякерычах разбіў шкло і пранік у хату па Школьнай вуліцы, адкуль выкраў электрычную пліту, халадзільнік, 2 чыгуны і па 5 алюмініевых талерак і місак. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса. Аддай бацькоўскі доўг Жыхар Петрыкава павінен выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Аднак, будучы працаўладкаваным, ад выплаты аліментаў ухіліўся. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 174 Крымінальнага Кодэкса. Праверыў якасць шкла 14 красавіка ўраджэнец Старых Кацуроў камнем разбіў шкло ў тамбуры дзвярэй цягніка паблізу Мышанкі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса. Захоўвайце грошы ў панчосе Невядомы пры дапамозе камп’ютара атрымаў доступ да рахунку, да якога эмітавана банкаўская картка Н. І зняў з карткі за пяць разоў 1755 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага Кодэкса. Н. ЧАРНЯЎСКАЯ. Па матэрыялах РАСК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клапатлівы сябар У Снядзіне мужчына выпіваў з таварышам. Заўважыўшы, што той захоўвае грошы ў цукарніцы, скарыстаўся халатнасцю сабутэльніка і выцягнуў 100 рублёў,... |
|