Пры такім надвор’і марудзіць нельга. 21.by

Пры такім надвор’і марудзіць нельга

25.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

нарыхтоўка кармоў 2018

У гэтым годзе  насамрэч выдалася цікавая вясна. У сакавіку яшчэ поўным ходам уладарыла зіма, а вось красавік здзіўляў тэмпературнымі рэкордамі, калі слупок тэрмометра імкліва падымаўся ўверх і не было дажджу.

Таму ў гаспадарках раёна пачалі дзейнічаць хутка, каб не губляць каштоўны час. Пасля сяўбы, якую спяшаліся закончыць у кароткія тэрміны, прыйшоў час нарыхтоўкі кармоў.

У ААТ “Новая Прыпяць” пачалі нарыхтоўваць кармы больш за тыдзень, таму і плануюць уборку траў першага ўкосу скончыць да першага чэрвеня. Разумеюць, што пры такім непрадказальным надвор’і марудзіць нельга.  Задзейнічана на адвозцы ў залежнасці ад адлегласці да поля да 20 адзінак тэхнікі: пяць МАЗаў і 11 трактароў. На дадзены момант скошана 520 гектараў, што складае 54 працэнты ад ўсёй плошчы, з якіх убрана 365. Нарыхтавана 2886 тон сенажу. Цалкам закладзена сянажная яма каля фермы “Паўднёвая”, зараз возяць сянаж у яму на малочнатаварны комплекс “Сямігосцічы”. 

На двух камбайнах Claas JAGUAR 850-830 працуюць экіпажы братоў Васіля і Івана Слуцкіх, Васіля Андрайчука і Міхаіла Андрайчука, работа якіх заўсёды выклікае павагу і ўдзячнасць у кіраўніцтва.

Аляксандр Арлянін

Аляксандр Арлянін

Больш за 20 гадоў працуе ў гаспадарцы Аляксандр Арлянін, які зараз скошвае траву на сучасным агрэгаце — КВК-8060 «ПАЛЕССЕ FS8060», які прызначаны для падбору з валкоў падвяленых сеяных і натуральных траў з адначасовым здрабненнем і пагрузкай.

Якасць кармоў, як дадае галоўны аграном ААТ “Новая Прыпяць” Сяргей Строк,   залежыць  ад     надзейнага сяброўства паміж механізатарам і сельскагаспадарчым агрэгатам, які даручаны яму. Безумоўна, нельга дабіцца выдатных вынікаў без сучаснай тэхнікі, якая з кожным годам абнаўляецца і мадэрнізуецца. Але ж калі за рулём нядобрасумленны работнік, які працуе спусціўшы рукавы, то нават цуда-тэхніка не выратуе.

БУЯК УЛАДЗІМІР

БУЯК УЛАДЗІМІР

 Уладзімір Буяк атрымаў магчымасць працаваць на сучасным сельскагаспадарчым агрэгаце “FENDT”–936, які пры неабходнасці буксіруе тэхніку, што загрузла ці сапсавалася. Паколькі агрэгат унутры камп’ютарызаваны, Уладзіміру давялося атрымліваць спецыяльную катэгорыю. “Зараз без камп’ютара нікуды”, – усміхаецца ён.
 

МАЗОЛЬ ІВАН

МАЗОЛЬ ІВАН

Пасля ўборкі першага ўкосу, каб зямля не пуставала, сеюць паўкосныя збожжавыя. На такім полі зараз працуюць вопытныя механізатары Іван Мазоль і Уладзімір Музычын. Прамежкавыя культуры не займаюць спецыяльнага поля ў севазвароце, а вырошчваюцца ў прамежках паміж уборкай і пасевам асноўных культур. Яны з’яўляюцца дадатковай крыніцай корму ў тыя перыяды, калі яго ўжо недастаткова на натуральных угоддзях. Паколькі растуць ва ўмовах доўгага дня і спрыяльнай тэмпературы, то з’яўляюцца дадатковай крыніцай бялку. Выкарыстанне прамежкавых пасеваў дазваляе стварыць бесперапынны зялёны канвеер у кармавых севазваротах. Пасля ўборкі ў глебе застаецца арганічнае рэчыва ў выглядзе паржышчавых і каранёвых рэшткаў. Такім чынам, павышаецца ўрадлівасць глебы і прадуктыўнасць наступных культур. Апрацоўка прамежкавых культур дазваляе больш рацыянальна выкарыстоўваць вільгаць у вясновы і летне-асенні перыяды, а таксама  эфектыўна весці барацьбу з пустазеллем. А яшчэ іх можна выкарыстоўваць як зялёнае ўгнаенне (сідэраты).

Што тычыцца перазалужэння, то яго ў гаспадарцы звычайна адкладваюць да восені, калі пачынаюцца спорныя дажджы. Зараз гэтая справа можа аказацца дарэмнай,  калі  раптам  будзе засушлівае лета.

На пашы зараз знаходзіцца 35 працэнтаў кароў ад усёй колькасці, астатнія атрымліваюць збалансаваны корм у стойлах. Галоўнае, не страціць пазіцый па вытворчасці малака, таму галоўны заатэхнік Ганна Іванаўна Скрабейка дакладна распрацоўвае схему харчавання кароў. Бо, як вядома, цудоўны вынік – гэта зладжаная работа ўсіх звенняў ланцуга.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе  насамрэч выдалася цікавая вясна. У сакавіку яшчэ поўным ходам уладарыла зіма, а вось красавік здзіўляў тэмпературнымі рэкордамі,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика