Начальнік аддзела Смаргонскага ДАІ ўзнагародзіў юных інспектараў СШ №1. 21.by

Начальнік аддзела Смаргонскага ДАІ ўзнагародзіў юных інспектараў СШ №1

31.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 мая ў школах празвінеў апошні званок. Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, прайшла і ў СШ №1. Намеснік дырэктара гэтай навучальнай установы Леанарда Стальчынская прывітала вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў – усіх, хто прыйшоў на ўрачыстась. Звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак, яна пажадала добрага, змястоўнага адпачынку, набрацца сілы, умацаваць сваё здароўе, каб у наступным навучальным годзе поспехі былі яшчэ лепшыя.

лінейка СШ1 004.jpg

Вучням, якія скончылі навучальны год на 9 і 10 балаў, былі ўручаны граматы, а яшчэ актыўным удзельнікам, пераможцам і прызёрам шматлікіх конкурсаў і навукова-даследчых мерапрыемстваў. Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі за нядрэннае выступленне атрымалі магніцікі з надпісам “Прызнанне”.

Начальнік аддзела ДАІ РАУС узнагародзіў дыпломам групу вучняў СШ №1, якія занялі першае месца ў раённым злёце юных інспектараў дарожнага руху і паехалі на абласныя спаборніцтвы. І хаця там сталі чацвёртымі сярод удзельнікаў з іншых раёнаў, але, як адзначыў Аляксандр Яўгенавіч, вучням СШ №1 са Смаргоні не было роўных у рашэнні задач з білетаў па Правілах дарожнага руху. Кожны юны інспектар атрымаў з рук начальніка аддзела ДАІ невялікі падарунак.

лінейка СШ1 018.jpg

лінейка СШ1 032.jpg

лінейка СШ1 009.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 мая ў школах празвінеў апошні званок. Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, прайшла і ў СШ №1. Намеснік дырэктара гэтай навучальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика