У Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў
07.06.2018
—
Новости Общества
|
У Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў
Інстытут народных засядацеляў існуе ў нашай краіне больш за паўстагоддзя і даказаў сваю эфектыўнасць у забеспячэнні правоў і інтарэсаў як абвінавачваемых, так і пацярпелых. Больш за тое, удзельнічаючы ў здзяйсненні правасуддзя, грамадзяне рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел ва ўпраўленні дзяржавай. “Вяршыць правасуддзе заўжды складана, нават у выпадку, калі гэта твая прафесія, – заўважыла старшыня суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая, звяртаючыся да будучых народных засядацеляў. – За кожнай судовай справай – чалавечы лёс, і, не прапусціўшы сітуацыю праз сваю душу і сэрца, вынесці справядлівае рашэнне немагчыма”. Суддзя абазначыла тую вялікую адказнасць, што ляжыць на народных засядацелях, выказала спадзяванне на іх справядлівыя рашэнні. Народныя засядацелі – не прафесійныя юрысты, яны ацэньваюць сітуацыю інтуітыўна, зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту, што ў сваю чаргу дазваляе ўраўнаважыць чыста прававы погляд на праблему з боку прафесійнага служыцеля закона. “Інстытут народных засядацеляў выконвае важную сацыяльную місію – сувязь суда і грамадства, – лічыць старшыня суда. – Народны засядацель мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, задаваць пытанні ўдзельнікам працэсу, а ў выпадку нязгоды з прымаемым рашэннем выказваць сваё асабістае меркаванне, якое будзе далучана да справы. І такія выпадкі ў практыцы судоў мелі месца”. Такім чынам, інстытут народных засядацеляў дазваляе больш прафесійна разабрацца ў сітуацыі, дапамагае павялічыць давер грамадства да судоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў Гэтыя людзі нараўне з суддзёй будуць ставіць свой подпіс пад прыгаворам Інстытут народных засядацеляў існуе...
|
|