Каб не падманваў спажывец камунальнікаў.... 21.by

Каб не падманваў спажывец камунальнікаў...

08.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3999.jpg

 У самы бліжэйшы час у некаторыя кватэры жыхароў Івацэвічаў і раёна наведаюцца прадстаўнікі Івацэвіцкай ЖКГ і ўстановяць на лічыльнікі ўліку вады антымагнітныя пломбы. Чым выклікана неабходнасць устаноўкі антымагнітных пломбаў? З такім пытаннем супрацоўнік "ІВ" звярнуўся да Алы Куіс, майстра ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”. 


– Як сведчыць практыка, некаторыя спажыўцы нашых паслуг знайшлі спосаб падмануць камунальнікаў: устанаўліваюць на гэтых лічыльніках неадымавыя магніты, якія тармозяць хуткасць вярчэнне механізма. У выніку мы сутыкаемся з парадаксальнай сітуацыяй, калі той або іншы дом ці кватэра спажываюць вады многа, а лічыльнікі “гавораць” пра тое, што вады жыльцы амаль не бяруць. 

Злавіць такіх хітруноў вельмі няпроста, тым не меней, некалькі гора-дзялкоў, хто спыняе нармальную работу лічыльніка вады, мы ўжо ўстанавілі. Падкрэслю, гэтая праблема характэрна для ўсёй рэспублікі, невыпадкова, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 года распрацаваны і ўкаранёны новыя “Правілы карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) у населеных пунктах”. Паводле норм гэтых Правілаў, камунальнікі маюць права ўстанаўліваць антымагнітныя пломбы, а гаспадары дамоў і кватэр абавязаны прадстаўляць магчымасць работнікам ЖКГ праводзіць падобныя работы. Антымагнітныя пломбы ўжо прывезлі ў Івацэвічы, іх устаноўку плануем пачаць ужо ў чэрвені. 
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.      
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У самы бліжэйшы час у некаторыя кватэры жыхароў Івацэвічаў і раёна наведаюцца прадстаўнікі Івацэвіцкай ЖКГ і ўстановяць на лічыльнікі ўліку вады антымагнітныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика