У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава работ самадзейных мастакоў-землякоў . 21.by

У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава работ самадзейных мастакоў-землякоў

11.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава работ самадзейных мастакоў-землякоў – Уладзіміра Салаўя і Уладзіміра Стулава, прымеркаваная да іх юбілейных дат.

Крупская зямля заўсёды славілася сваімі талентамі. Вось і на гэтай выставе прадстаўлены напісаныя мастакамі ў розныя гады творы –  краявіды, нацюрморты, партрэты. Кожная карціна захоплівае сілай душы і пачуцця, вывастранымі гадамі майстэрства. І, бясспрэчна, Божы дар нам дорыць творы мастацтва, ад якіх цяжка адвесці позірк.

25 кастрычніка сваё 80-годдзе адзначае таленавіты мастак Уладзімір Салавей. Прафесія Уладзіміра Паўлавіча – абараняць Радзіму. З 1960 па 1985 гады служыў на Крупшчыне. Зараз маёр у адстаўцы.


Жывапіс для яго – галоўнае захапленне. Малюе ён з дзяцінства, прымаў удзел у школьных і раённых выставах. Працуе ў такіх жанрах, як пейзаж, нацюрморт, партрэт у традыцыях рэалізму. У кастрычніку 2008 года ўдзельнічаў у сумеснай выставе «Наша хобі», якая прайшла ў галерэі г. Крупкі, разам з мастаком Уладзімірам Стулавым. У чэрвені 2010 года зноў жа ў галерэі горада адбылася асабістая  выстава Уладзіміра Салаўя «Фарбы жыцця», прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2011 годзе мастак прымаў удзел у Міжнароднай выставе «Гагарынская вясна», што праходзіла ў г. Гагарын. Некалькі работ Уладзімір Паўлавіч перадаў у дар Крупскай мастацкай галерэі. Карціны майстра  вельмі паэтычныя, светлыя, цёплыя. У кожны свой твор ён укладае часцінку душы і любові.

У гэты ж дзень, 25 кастрычніка, сваё 85-годдзе адзначыў бы і самадзейны мастак, наш зямляк Уладзімір Стулаў. Але, на жаль, яго няма з намі. Уладзімір Мікалаевіч родам з Расіі, а з 1950 года другой радзімай стала для яго Крупшчына, дзе ён жыў і працаваў.


У аснове мастацтва Уладзіміра Стулава ляжыць імкненне перадаць праз вобразы прыроды пачуццё і настрой чалавека. Яго карціны напісаны з натуры ў «жывым» выглядзе, бо яны прадстаўлены нашай цудоўнай прыродай. Большая частка работ прысвечана Крупшчыне, і гэта не дзіўна – як можна не захапляцца такімі цудоўнымі краявідамі!

Як успамінаў сам мастак: «Заўсёды, ідучы раніцай на работу, я назіраў за абуджэннем прыроды: кожны кусцік, дрэва, рэчка, неба – усё пакідала адбітак у душы. А пазней гэта ўсё пераносіў на палатно. Так нарадзілася карціна з выявай старога мастка праз рэчку Бобр ва ўрочышчы Лебартова. Цяпер усяго гэтага няма, так што гэта свайго роду гісторыя».


Выставы Уладзіміра Мікалаевіча Стулава таксама неаднаразова праходзілі ў мастацкай галерэі нашага горада.

Наведаўшы выставу «Вобразы мілыя роднага краю…» і пабачыўшы карціны, застаецца адчуванне нейкага цуду, быццам робіш падарожжа па роднаму краю і адчуваеш гонар за гэтую зямлю!

Сардэчна запрашаем  жыхароў  і гасцей города наведаць выставу, якая будзе доўжыцца да 2 лістапада.

Хрысціна ЖУКАВА,

навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава работ самадзейных мастакоў-землякоў – Уладзіміра Салаўя і Уладзіміра Стулава, прымеркаваная да іх юбілейных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика