Работники ДРСУ-158 заботятся о 489 км автомобильных дарог и 136 км улиц Кореличского района. 21.by

Работники ДРСУ-158 заботятся о 489 км автомобильных дарог и 136 км улиц Кореличского района

28.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнікі дарожнай галіны адзначаць прафесійнае свята. Менавіта дзякуючы іх стараннай працы беларускія дарогі ствараюць станоўчы імідж краіны, а нам дораць камфортнае перамяшчэнне па роўным асфальтавым пакрыцці.


На сучасным этапе работнікі Карэліцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №158 паляпшаюць якасць утрымання дарожнай сеткі раёна. У гаспадарчым вядзенні ДРБУ-158 знаходзіцца 489 км аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння, з якіх 230 км маюць асфальтаванае пакрыццё. Да таго ж на балансе дарожнай арганізацыі – 136 км вуліц. За 9 месяцаў бягучага года асвоены 2 мільёны 663 тысячы рублёў.

Асноўнымі відамі дзейнасці ўпраўлення з’яўляюцца работы па ўтрыманні, будаўніцтве, капітальнаму і бягучаму рамонце аўтамабільных дарог і дарожных збудаванняў. Таксама ДРБУ-158 выконваюцца работы па дагаворах падраду з заказчыкамі. Напрыклад, заключаюцца прамыя дагаворы з сельскагаспадарчымі і іншымі прадпрыемствамі на добраўпарадкаванне альбо рамонт іх тэрыторыі.


Аўтамабільны парк упраўлення налічвае больш 50 адзінак тэхнікі, асноўнымі з якіх з’яўляюцца грузавыя аўтамашыны і трактары, аўтагрэйдары і бульдозеры, экскаватары і каткі.

ДРБУ-158 мае сваю падсобную вытворчасць: асфальтабетонны завод каля в. Беразавец і драбнільна-сартавальную ўстаноўку для гатавання ўзбагачанай пясчана-гравійнай сумесі каля в. Баяры.

Нягледзячы на восеньскае надвор’е работнікі дарожнай арганізацыі працягваюць працаваць на важных аб’ектах раёна. На сённяшні дзень ужо здадзены першы пускавы комплекс аўтадарогі Карэлічы-Валеўка-Наваельня і распачаты работы на другім участку.

Не спыняецца праца і на вуліцах Міра ў рамках праграмы комплекснага добраўпарадкавання гарадскога пасёлка.


Сваё прафесійнае свята работнікі ДРБУ-158 сустракаюць, як кажуць, у поўнай баявой гатоўнасці. Справа ў тым, што 1 лістапада ў дарожнікаў распачынаецца зімовы перыяд, калі яны павінны быць гатовымі хутка адрэагаваць на любыя сюрпрызы надвор’я. Да 1 красавіка работнікі дарожнай арганізацыі будуць несці кругласуткавае дзяжурства.


Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і шчырыя віншаванні ў адрас работнікаў дарожнага ўпраўлення гучаць з вуснаў начальніка Карэліцкага ДРБУ-158 Мікалая Мікалаевіча Кадлубая:

– Калектыў дарожнага ўпраўлення – 78 чалавек. Гэта тыя людзі, якія любяць і паважаюць сваю працу, з поўнай адказнасцю ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў, – адзначыў Мікалай Кадлубай. – Напярэдадні прафесійнага свята ветэранам дарожнай гаспадаркі, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ДРБУ-158, усім работнікам дарожнай арганізацыі і іх сем’ям хочацца пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, фінансавага дастатку і маральнага задавальнення ад выконваемай працы.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі дарожнай галіны адзначаць прафесійнае свята. Менавіта дзякуючы іх стараннай працы беларускія дарогі ствараюць станоўчы імідж краіны, а нам дораць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика