Народнае галасаванне: падтрымаць “Тэатр пад адкрытым небам”. 21.by

Народнае галасаванне: падтрымаць “Тэатр пад адкрытым небам”

05.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0472
Праходзіць народнае галасаванне за выбар праектных прапаноў. Выбраны праект атрымае фінансаванне. Праект “Тэатр пад адкрытым небам” Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў  удзельнічае ў галасаванні. Арганізатары хочуць атрымаць сродкі на пабудову летняга амфітэатра ў вёсцы Лука для правядзення летніх лагераў.

Нагадаю, што лагер “Тэатра пад адкрытым небам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць кожнае лета вось ужо 10 гадоў. Але працаваць і жыць, ставіць спектаклі ўдзельнікам, валанцёрам даводзіцца не ў зусім добрых умовах.

Для падтрымкі праекта патрэбна накіраваць СМС на кароткі нумар 7755. У паведамленні напісаць толькі 2200. Прагаласаваць можна з аднаго нумара толькі адзін раз. Галасаванне прадоўжыцца да 21 гадзіны 10 сакавіка.

Падтрымаем разам ініцыятывы людзей з абмежаванымі магчымасцямі!

Таццяна СЕГЕН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праходзіць народнае галасаванне за выбар праектных прапаноў. Выбраны праект атрымае фінансаванне. Праект “Тэатр пад адкрытым небам” Цэнтра падтрымкі маладых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика