Вясновыя кветкі для самых прыгожых, мілых, пяшчотных
07.03.2019
—
Новости Общества
|
Штогадовае перадсвяточнае спатканне кіраўніцтва раёна з жанчынамі, якія працуюць на самых розных прадпрыемствах раёна, наладзілі ў галоўнай зале Палаца шлюбаў 5 сакавіка. На некалькі гадзін гераіні свята забыліся пра свае працоўныя абавязкі і клопаты. У гэты дзень толькі для іх гучалі музычныя кампазіцыі, кружыліся ў вальсе танцоры, быццам па ўзмаху чароўнай палачкі з’яўляліся букеты вясновых кветак. Сярод узнагароджаных медыкі і педагогі, работніцы прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі, культуры, сілавых структур, райвыканкама, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
З вялікім задавальненнем таксама падзякавалі і парадавалі кветкамі тых, хто прычыніўся да арганізацыі мерапрыемства: начальніка аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама, а па сумяшчальніцтву старшыню Беларускага саюза жанчын Ганну Джумкову, начальніка аддзела культуры райвыканкама Таццяну Ражаву і начальніка аддзела загс Інэсу Лук’янаву. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовае перадсвяточнае спатканне кіраўніцтва раёна з жанчынамі, якія працуюць на самых розных прадпрыемствах раёна, наладзілі ў галоўнай зале Палаца шлюбаў 5...
|
|