21 сакавіка звыш 500 крупчан выйшлі на навядзенне парадку ў городзе . 21.by

21 сакавіка звыш 500 крупчан выйшлі на навядзенне парадку ў городзе

22.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Можна лічыць, што гэты дзень даў старт да актыўнага добраўпарадкавання і паўсюднага навядзення парадку. І гэта справа кожнага з нас. Давайце зробім усё для таго, каб у Год малой радзімы наша Крупшчына стала больш дагледжанай, чыстай і прыгожай.

Дзень 21 сакавіка стаў для многіх самым сапраўдным чыстым чацвяргом. У цёплае сонечнае надвор’е калектывы арганізацый і прадпрыемстваў узяліся за ўборку сваіх і замацаваных за імі тэрыторый. Работа кіпела ў цэнтры горада. Там завіхаліся і камунальнікі, і працаўнікі арганізацый. Работнікі КУП «Жылцеплабуд» вялі абрэзку дрэў па вуліцы Савецкай, прыбіралася тэрыторыя парка, вузла электрасувязі, Цэнтра дзіцячай творчасці і г.д. Як паведаміла нам начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Надзея Крышталь, усяго на першую сёлета такую масавую ўборку выйшлі звыш 200 чалавек з цэнтральнай раённай бальніцы, ДРБУ № 164, аўтапарка № 16, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённага камбіната бытавога абслугоўвання, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму, індывідуальныя прадпрымальнікі Вусік і Закрэўскі. Тэрыторыю ля будынкаў сваіх навучальных устаноў убіралі школьнікі і настаўнікі раённай гімназіі, СШ № 1 і № 3 горада.


Асобна варта сказаць пра добраўпарадкаванне населеных пунктаў і замацаваных тэрыторый у сельсаветах. Чыстым стаў чацвер для ўсіх сямі сельскіх Саветаў дэпутатаў. Ва ўборцы і вывазе смецця прынялі ўдзел звыш 300 чалавек.

Наогул, вясной работы хопіць усім. Паслязімовае абнаўленне патрабуе ўдзелу дбайных гаспадароў.







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна лічыць, што гэты дзень даў старт да актыўнага добраўпарадкавання і паўсюднага навядзення парадку. І гэта справа кожнага з нас. Давайце зробім усё для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика