Сшыць, адрамантаваць і не толькі. Паслугі для вашага камфорту ад камбіната бытавога абслугоўвання
23.03.2019
—
Новости Общества
|
24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Калектыў швейнага цэха: (злева направа) Зоя ВОЙЦЮШ, Аксана ШАФРАНСКАЯ, Тамара ВАЙДА, Наталля ЛЯПЕХА, Наталля ЖДАНЮК, Наталля МЕРАНКОВА, Вікторыя АРТАМОНАВА. Работніцы швейнага цэха рамантуюць адзенне, шыюць вопратку па індывідуальных заказах і на продаж, а таксама забяспечваюць патрэбы розных прадпрыемстваў у якасным спецадзенні. Сярод кліентаў РКБА РУП “ЖКГ”, КУП “ЖРЭС”, ліцейна-механічны завод, трэст №41, Белагратэрмінал, ТАА “Дэйрыфарм”, гандлёвыя арганізацыі. Гражына СІНКЕВІЧ. Работніца пральні Таццяна БАРОЎСКАЯ. У абуўной майстэрні працуюць Валянціна ЯКШЭВІЧ і Ірына ШУЛЮК. Людміла КАРЖОВА і Ірына ПЕШКУР за прасавальным прэсам.
Новая машына дапамагае Сабіне ЧЫРЫЦЫ чысціць і прасушваць пер’е для падушак. Адзінаццаць відаў паслуг сёння аказвае раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. Гэта рамонт адзення і абутку, пашыў адзення, пасцельных прыналежнасцей, хімчыстка, пракат бытавога інвентару і іншыя. “У цяперашніх эканамічных рэаліях райбыткамбінату цяжка саставіць канкурэнцыю прыватным прадпрымаль нікам, - расказвае дырэктар Гражына Сінкевіч. – Але мы закупляем новае абсталяванне, стараемся прапаноўваць насельніцтву нешта новае. Дарэчы, нядаўна пачалі працаваць з пухам і пер’ем, закупілі новае абсталяванне, якое дазваляе хутка і якасна выконваць чыстку, падсушку і антыбактэрыяльную апрацоўку”. Вялікім попытам у горадзе карыстаюцца паслугі пральні і абуўной майстэрні. Калі ў горадзе задаволіць свае бытавыя патрэбы людзі могуць у прыватных арганізацыях, то ў сельскай мясцовасці ролю камбіната пераацаніць цяжка. У раёне працуюць сем комплексных прыёмных пунктаў (яшчэ два ў горадзе), дзе можна набыць некаторыя тавары, нават з разтэрміноўкай плацяжу, пакінуць заяўкі на іншыя паслугі. Ахоплены нават самыя маленькія вёсачкі. Сюды абавязкова прыязджаюць спецыялісты, калі ў гэтым узнікае патрэба. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. |
|